Перайсці да зместу

Малітва (Сарока)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малітва
Верш
Аўтар: Сяргей Сарока
1930 год
Крыніца: Часопіс «Беларуская зарніца», № 3 (11), 15 сакавіка 1929 г., б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Малітва.


О, Божа вялікі, о Збаўца расьпяты !
Пачуй ты мой голас, малітву гарачу !!!
Малюся на раны, па матчын боль плачу —
Маю споўні просьбу о, Божа Усесьвяты.

Малюся Табе я, прашу Цябе корна —
Вазьмі мае шчасьце, вазьмі маю долю,
Цярпячым Іорам зрабі з Сваёй волі,
Зоў выслухай толькі з гадзіны Ты чорнай!

Вясну забярі мне і прамені сонца,
Адны няхай бачу ляды я вакола,
Век — вечна, да счмерці з зямелькаю голай —
Ды выслухай толькі малітву прад концам!

Малюся Табе я і крыжам кладуся,
Сашлі мне прад сконам забыцьця хвіліну,
— Хай вольным сайду я ў сырую яміну,
Хай вольнай убачу я сьцяг Беларусі !!!

Малюся на мукі расьпяцьця, цярпеньні,
Сашлі з неба голас прад сьмерці гадзінай,
—Што край мой старонкай ужовольнай, адзінай,
Што брат мой загнаны сьвяткуе збаўленьне!

Малюся Табе я, прашу ўсёй душою —
Хай сьмерць крывічом я спаткаю свабодным,
— Каб радасьць разьлілась па целе халодным,
Што стоптаны буду нагой ня чужою!

О Божа Вялікі! О, Збаўца расьпяты!
Пачуй ты мой голас, малітву гарачу !!!
Малюся па раны, на матчын боль плачу —
Маю споўні просьбу о Божа Усесьвяты!!!


С. Сарока.
Вільня, люты 1929