Малітва беларуса (Дарашкевіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малітва беларуса
Верш
Аўтар: Янук Дарашкевіч
Крыніца: Маркотныя зоркі, 2014

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Божэ! Божэ! Дай нам сілу,
Дай нам моц, дай розум нам,
Дай нам свет, навуку мілу,
Палажы канец слязам!
Разгані туман няпраўды,
Што уеўся ў вочы мглой…
Хай засвеціць сонца праўды
Над забытай стараной.