Маладыя маладзіцы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маладыя маладзіцы…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Маладыя маладзіцы,
Ой, не піце гараліцы;
Нішто гідчэй колам света,
Як піяная кабета.

Паглядзіце, які вочы,
Які у ней язык смочы;
Нішто гідчэй колам света,
Як піяная кабета.

Калі чорта знаць хачэце,
То на ея паглядзеце;
Нішто гідчэй колам света,
Як піяная кабета.

Бога у душы не мае,
І сораму забывае;
Нішто гідчэй колам света,
Як піяная кабета.