Максіму Багдановічу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Максіму Багдановічу
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
Крыніца: Дудар, Алесь. Выбраныя творы / Алесь Дудар. — Мінск : Лімарыус, 2017. — 480 с. - с. 61

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Жоўты жвір на забытай магіле
Жоўтым лісьцем асыплюць ліпы.
Ты адзін на чужыне загінеш,
І труна пад рыдлёўкай не скрыпне.

Парастуць аксамітам зялёным
Дзікі мох ды густое зельле;
Можа ўночы сава адтрызвоніць
На тваім невясёлым вясельлі.

Белы месяц на варту пойдзе;
Стануць золатам дні асыпацца.
Палятуць журавы на поўдзень —
Заляцяць з табой прывітацца.

І спытаеш у птушак вольных:
— Беларусь Беларуссю ці стала?
Бо бяз ліку крыўды і болю
Адзьвінела ў палёх касьцямі.

(1926)