Ліст Ураду БНР да Яўгена Петрушэвіча (22 кастрычніка 1920)
Ліст Ураду БНР (Рыга) да дыктатара Усходне-Галіцкай Рэспублікі Яўгена Петрушэвіча Ліст Аўтар: Урад БНР 22 кастрычніка 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 2, 1998 г., б. 925 |
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 422 і адваротны бок. |
Кастрычніка 1920
Яго Дастойнасьці
Пану Дыктатару
Усходне-Галіцкай Рэспублікі
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі мае гонар зьвярнуцца да Вас і у Вашай асобе да Ураду Усходне-Галіцкай Рэспублікі з уважлівай прозьбай аб дапамозе у гэты крытычны для нас момэнт.
Мы, Беларускі Урад, перэжываемо такі страшэнны пэрыод, што перад намі паустае пытаньне аб часовым спыненьні працы. За адсутнасьцьцю усякіх грошы Урад ня можэ ня толькі вясьці аружную барацьбу за сваю уладу, прапаганду і утрымліваць патрэбную зьвязь з мейсцамі — але няможэ нават утрымаць сябе самаго. Калі на працягу бліжэйшаго часу ня будуць знайдзены патрэбные суммы — усе сябры Ураду і Прэзыдыуму Рады Рэспублікі павінны будуць на неазначэны час разсыпацца па сьвеце.
У гэты цяжкі момэнт мы зьвертаемо свае вочы да братняго Галіцкаго Ураду. Мы добра ведаем, што і Вашэ становішчэ цяжкае, што і Вам прыходзіцца жыць і працаваць у надзвычайна трудных варунках.
Але той, хто сам перэжывау падобнае, той найлепей зразумее патрэбу дапамогі слабейшаму.
Мы не зазначаемо суммы якая нам патрэбна.
Даручаем нашаму Міністру і Поунамочнаму Паслу грамадзяніну Цьвікевічу паразумецца аб гэтым і аб варунках пазычкі з Вамі, Пане Дырэктору, і Вашым Высокапаважаным Урадам.
Разам з тым давераемо яму, грамадзяніну Цьвікевічу, атрымаць для нас тые грошы, якіе будуць Вамі нам пазычаны.
Прыміце, Высокапаважаны Пане, запэуненьня у шчырай да Вас пашане.
Старшыня Рады Народных Міністроу.