Перайсці да зместу

Ліст Станіслава Грынкевіча да рэдакцыі часопіса «Шлях моладзі»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Станіслава Грынкевіча да рэдакцыі часопіса «Шлях моладзі»
Ліст
Аўтар: Станіслаў Грынкевіч
1931 год
Крыніца: Часопіс «Шлях Моладзі», № 3 (26), сакавік 1931 г., б. 10-13

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лацінка ці гражданка?

Вось табе на!... падумаў не адзін з чытачоў „Шляху Моладзі“, глянуўшы на анкету рэдакцыі. Людзі неахвотна бяруцца адказваць на пытаньні ці собскія, у сувязі з жыцьцём унутраным, ці з нейкімі пытаньнямі практычнага вонкавага характару, ня надта лёгка адгукнуцца і на звонку зробленае ім пытаньне — калі гэткі ці іншы адказ пакінуў-бы нам вывады, адносна якіх мы ня зусім пэўны; ня ведаем яшчэ сяньня, які фронт быў-бы найлепшы адносна тых вывадаў; палохаючыся „рэвалюцыйных мамэнтаў, жджэм ахватней інэртна, пакуль жыцьцё само не накіне вываду. Да факту рэальнага, існуючага чалавек хоцькі ня хоцькі прывыкаё і датарноўваецца,

Справа азбукі не аботракцыйная тэорыя, якую мы можам разглядаць, сьпірацца горача, каб на заўтра забыцца, ці сказаць сабе, што за год-два пяць вярнуся зноў да гэнага пытаньня. Азбука —гэта практыка жыцьцёвая. Пэўнае становішча ў гэтай справе выклікае патрэбу практычных мерапрыемстваў у школе, царкве, жыцьці культуральвым, палітычным і г. д.

Вось чаму не адзін з чытачоў, убачыўшы сам назоў анкеты, хутчэй заплюшчыў вочы, калі не закляў паціхеньку. Хай сабе іншыя адказваюць і пішуць, падумаў, „гэта павінна найбольш рупіць філёлёга, лінгвістага, літаратара, настаўніка, духоўніка, палітыка ці яшчэ там каго...“ Вось-жа бачым, што, каб яшчэ адну часінку рахаваў на пальцах, каго павінна рупіць справа азбукі, дык нарахаваў-бы ўсіх людзей, што зьяўляюцца галінамі, галіначкамі, лісточкамі, ці камлём цьвёрдым ці зноў карэньнямі шырокімі — таго вялікага, магутнага дрэва — народу.

Так! азбука гэта пытаньне нацыянальнае, гэта ня толькі справа веравызнаньня, палітычнае арыентацыі, культурнага нахілу ці выключна толькі вузка-практычных сяньняшніх і заўтрашніх мэтаў.

Гадоў блізу дваццаць шырокія масы беларускія пыталі сябе самых, рабілі сходкі, а пасьля галасаваньнем выяўлі волю, у якой вопратцы хацелі мець „Нашую Ніву“. І тады і сяньня справа ў першую чаргу была выклікана рэальным мамэнтам. Не хапала грошаў пры пашай галіце агульнай, каб друкаваць і кірыліцаю і лацінкаю адзін і той самы нумар газэты. Рэдакцыя і тады і сяньня хацела падйсьці найбольш аб‘ектыўна, не хацела нічога нікому накідываць і таму пытала: „як хочаце?“

Дваццаць гадоў таму назад плебісцыт выйграла кірыліца. „Нашая Ніва“ друкавалася пад канец толькі кірыліцаю. А чаму? Ці там мы бачылі нейкія мяркаваньні высокія, успаміны мінуўшчыны ці думкі аб сувязі з усходам ці захадам? Гэта былі важныя, цяжкія аргуманты за і проці, толькі не аргуманты гэныя перамаглі лацінку, а тое, што ўсе беларусы маглі карыстацца друкававым словам кірыліцаю, а вялікая большасьць не магла карыстацца лацінкаю.

Значыцца, справа ясная. Плебісцыт толькі рашыў пастанову, якую можна было прадугледзіць. Нашыя беларускія ўмовы жыцьцёвыя і грашовыя магчымасьці радыкальна не перамяніліся да апопшняе пары і „Шлях Моладзі“, хочучы абхапіць шырокую масу народу ў Заходняй Веларусі, мусіць папытацца, у якой вопратцы хочуць яго бачыць. Кажу, і гэта трэба падчыркнуць моцна, у якой вопратцы, бо сутнасьць справы астаецца тая самая, душа, нутро чалавека не залежыць зусім ад формы вонкавае. Яшчэ ня раз, а шмат калі будзем пытацца сябе, пытацімуць нас: „кірыліца ці лацінка“ у розных плошчах жыцьця. І дзеля гэтага вельмі добра, што сяньня шмат хто пакалумаецца ў сумленьні і вырашыць свае адносіны. Доўга яшчэ мы ня мецімем магчымасьці практычна вырашыць становішча, бо ня маем вонкавае формы нацыянальнага жыцьця — дзяржавы. Дзяржаўнасьць свая — гэга зарука разьвязкі канкрэтнае такіх праблемаў.

Ня буду гаварыць аб значэнні культурным, узгадаваўчым, гістарычным кірыліцы ці лацінкі, хаця гэта дзеля нас пытаньні надта жывыя і поўныя зьместу. Абмяжуюсь коратна толькі да вонкавае стараны пытаньня. Ня ведаю, які будзе плебісцыт у чытачоў часопісі. Зусім незалежна ад гэтага трэба нам глянуць на тэрыторыяльнае распаўсюджавьне органу моладзі. Ня маючы ў руках статыстыкі рэдакцыі, можна аднак сьмела казаць, што плошча распаўсюджаньня надта абмяжована. Паасобныя маленькія астраўкі на заходніх рубяжох нашае тэрыторыі, маса на ўсходзе, бліжэй да радавае граніцы. Вялікая Маса беларуская каталіцкая ня мае фактычаае магчымасьці карыстацца друкам кірыліцаю. І тутака няма гутаркі аб веравызнаўчых паглядах, ці настроях і нахілах палітычных ці іншых. Гэта простая фізычная немагчымасьць прачытаць сваё роднае слова. Ня ведаем кірыліцы і кончана, чытаць ня можам. Бачыў я сам моладзь на вёсцы ў Беласточчнане, Сакольшчыне ды Горадзеншчыне, якая прасіла кніжак, газэт і вучвлася з вялікаю натугаю азбукі новае, бо ведала толькі лацінку. У школе лёгка навучацца абедзьвюх азбук і мы мусім ведаць іх, гэта наш прынцып, якога трэба моцна дзяржацца. Паза школай, ня маючы добра наладжанае зашкольнае асьветы, арганізацыяў моладзі, надта цяжка здабыць умеласьць чытаньня бяз ніякага кіраўніцтва. Бо толькі падумайце — як і калі?

Дык для масы каталіцкае, якая надта пакрыўджана пасьляваеннаю кудьтурнаю беларускаю палітыкаю, а адначасна, якая выносіць на сабе найбольшы націск і чужое культуры і палітыкі на ўсіх фронтах, — орган моладзі трэба друкаваць лацівінікаю,

Цяпер глянем на частку праваслаўную ў Зах. Беларусі.

Я надта неахвотна карыстаюся гэтым крытэрам падзелу. Адцемлю толькі, што дзякуючы ўмовам сучасным крытэрыюм гэны мае сэнс нэгагыўны выключна.

Маса праваслаўная нараўні з каталіцкаю ня мае свае нацыянальнае школы. Моладзь на вёсцы найбольш дзейная, жывая йшла праз школу польскую. Частка яе навучалася азбукі лацінскае, служачы ў арміі на ладжаных тамака прасьветных курсах. Дык, значыцца, маса праваслаўная шчасьлівейшая, калі гэтак можна казаць, за каталіцкую — ведае і лаціну і кірыліцу. Практычна можа карыстацца абедзьвюма азбукамі.

Вывад лёгічны адгэгуль даволі просты: хочучы абхапіць шырокія масы, у сяньняшніх абставінах трэба друкаваць „Шал, Мох“ лацінкаю.

Папытацца аднак трэба, як адгукаецца тая частка большая чытачоў, якія прывыклі да свае часопісі з кірыліцаю, ці ня будзе ў іх варожасьці, западозранасьці, ці ня маюць яны нейкіх прынцыповых благіх паглядаў на лацінку? Пытаньне гэта паставіць можна толькі дзеля таго, каб кожны ўбачыў, што палохацца гэткіх неспадзевак няма што. Калі далёка мы ад надта скромных ідэалаў узгадаваньзя нацыянальнага, дык праца колькінаццаці апошніх гадоў зрабіла тое, што форму ад зьместу ўмее вёска адзяліць добра.

Ня спыняючыся над графічнаю ці эстэтычнаю стараною, магла-б рэдакцыя зрабіць спробу вучыць тых, якія ня мелі роднае школы, увёўшы аддзел асобны ў часопісі, ці паасобныя артыкулы кірыліцаю, калі большая частка нумару будзе друкавацца лацінкаю. Была-б, значыцца, спроба сынтэзы, хаця і чыста фармальнае ўсходнясьці з заходнясьцю, калі ўжо азбука рэпрэзэнтавала-б дзі сьветапагляды.

Канкрэтная афарбоўка пойдзе лёгка, яе накінуць патрэбы жыцьця і голас чытачоў, трэба толькі скрануцца з месца і не адкідаючы, а толькі часова пакідаючы прынцыповыя староны пытаньня азбукі, кіравацца патрэбаю дня — шукаць сувязі з шырокімі масамі, каб іх узгадаваць.

Канчаючы, адцеміць трэба неабходнасьць спакойнае, шырокае распрацоўкі тых усіх праблемаў культурных, гістарычаых, веравызнаўчых, псыхікі нацыянальнае, якія стульна здучаны з карыстаньнем азбукаю, аднак гэта ўжо іншая справа.

Др. Ст. Грынкевіч.