Ліст Міхаіла Кахановіча да Вацлава Ластоўскага (27 траўня 1920)
Выгляд
Ліст Міхася Кахановіча (Вільня) да Вацлава Ластоўскага (Рыга) Ліст Аўтар: Міхаіл Кахановіч 27 траўня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 763 |
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 103. |
Вельмі прашу Вас памагчы п. Марголіну ў справах выдавецтва нашых кніжак. Ён проста замучыўся, чакаючы ад п. С[1] і п. Р-М[2] ў Вільні заказу. Насілу мне удалося прымусіць. гэтых паноў, прыезжаўшых па справам не асьветным, даць сьпісак кніжак, якія патрэбны Школьнай Радзе.
Што добранькаго ў Вас?
Мы тут не трацім надзеі на лепшае будучае. Баімося, каб наша эндэцыя не нарабіла глупств.
п. І[3] В. сядзіць у Варшаве і нешта робіць.
п. Лч[4] А. сядзіць у Вільні і энэргічна зносіцца з I-м у В[5] і С[6] у Му[7].
Хацелася-б мне моцна папрацаваць з Вамі, вырваўшыся на волю. Пішэця! Мо прыеду, калі патрэбен. Толькі — што рабіць з сямьёй. Паклон ўсім нашым.
Ваш М.К…
К[8] шле Вам прывет.