Ліст Мечыслава Давойны-Сільвястровіча ў рэдакцыю газеты «Гоман» (кірыліца)
Выгляд
Ліст Мечыслава Давойны-Сільвястровіча ў рэдакцыю газеты «Гоман» Ліст Аўтар: Мечыслаў Давойна-Сільвястровіч 17 кастрычніка 1918 году Крыніца: Часопіс «Гоман» (Вільня), 1918, № 83 (279), 22 кастрычніка, б. 2 |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ліст Мечыслава Давойны-Сільвястровіча ў рэдакцыю газеты «Гоман» |
Паважаны пане Рэдактару!
Дзеля таго, што цяпер у літоўскіх і польскіх газэтах ідзе полеміка аб колькасьці каталікоў літвіноў і палякоў у Вільні, жаданым было-б ведаць што-небудзь аб колькасьці беларусаў каталікоў, каторыя пэўне ёсьць у Вільні. Ці маюць яны дадаткавае набажэнства і казаньні ў сваёй мове ў віленскіх касьцёлах і на правінцыі, ці ёсьць ксяндзы гэтае нацыянальнасьці ў самай Вільні і ці гэтае мовы вучаць у віленскай каталіцкай сэмінарыі, каб прыгатаваць адпаведных ксяндзоў беларусаў?
Спадзяючыся выясьненьня гэтае справы ў Вашай паважанай Газэце уветла прашу перакласьці мой ліст і надрукаваць у Ей.
М. Довойна Сыльвэстровіч.
17 кастрычніка 1918 году. Вільня.