Ліст Ванцэці і Сакі да камітэту абароны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Ванцэці і Сакі да камітэту абароны
Ліст
Аўтары: Барталамеа Ванцэці і Нікола Сака
1927 (пераклад 1927)
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 192 (2084), 26 жніўня 1927 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛІСТ ПАКАРАНЫХ НА ІМЯ К-ТУ АБАРОНЫ.

НЬЮ-ЁРК, 24-8. Камітэт абароны Сако і Ванцэці апавясьціў лісты, напісаныя Сако і Ванцэці напярэдадні кары.

У супольным лісьце пакараных на імя камітэту абароны гаворыцца:

«Тое, што мы зьяўляемся пераможанымі і павінны памерці, ні ў якім разе ня зьменшыць нашага пачуцьця ўдзячнасьці і падзякі да вас, прыяцелі і таварышы. Цяпер, калі трагэдыя скончылася, ня спыняйце быць адзіным сэрцам.
Памруць усяго толькі два.
Наш ідэал будзе жыць у вас—нашых таварышох і мільёнах людзей. Мы перамаглі, мы непераможны.
Каштоўнасьць нашых пакут і гора нашых памылак і паражэньняў у тым, што яны надалі грамадзе энэргіі, неабходнае для будучых баёў і для ажыцьцяўленьня вялікае справы вызваленьня ўсіх вас, таварышы, у цэлым сьвеце».