Ліст Аркадзя Смоліча да Вацлава Іваноўскага (8 чэрвеня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Аркадзя Смоліча (Менск) да Вацлава Іваноўскага (Вільня)
Ліст
Аўтар: Аркадзь Смоліч
8 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 779-780
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 41 аркуш 68 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паважаны дзядзька Іваноўскі!

Добра было-б, каб Вы скарысталі з свайго быцьця у Вільні для гэткіх справаў:

1 - Справа Грыба. Ён арыштаваны у канцы травеня Дэфэнзіваю і хутка будзе над ім палявы суд. Вінавацяць яго у зносінах з бальшавіцкімі агентамі, утварэньні рэвкома і г. д. Пры мажлівасьці трэба націснуць на Пілсудскага, каб яго выпусьцілі. Мяйсцовыя можа б і зрабілі гэта, але адны аднак баяцца.

2. Справа Акружнаго Школьн. Інспэктара. На мейсца Квека назначылі нейкага Півко, ці штось у гэтым родзе, кандыдата Дважачковага. Кандыдатуры Людкевіча і Янкоўскага, якія ставіў Рачкевіч, адхілены. Трэба зараз жа падняць гвалт, а то мы ізноў страцім школьны год на змаганьне з інспэктарамі.

3. Абгаварэце у Zarządzie Cyw. справу Нясьвіскай і Маладэчынскай Сэмінарыяў і так сама летніх курсаў для настаўнікаў Берасьцейскага і Віленскага вокругаў. Наагул, - спосабы, каб нам як дастацца у гэты Берасьцейскі вокруг, пасылаць туды інструктароў і г. д.

Урэшці паведамляю Вас, што Ваш прыезд найхутчэйшы вельмі патрэбен дзеля розных повадаў — організацыйных, грашовых і г. д.

Лета сходзіць, а работа — чуць тлее,

Чакаем хутчэйшага павароту

Менск, 8 чэрвеня 1920 Ваш А. Смоліч

P. S. Даведайцеся, калі ласка, як з маёю картаю Беларусі (Wronia, 3, Літаграфія Маца)[1], і наагул разгледзьце справу выдавецтва з Гарэцкім, Знамяроўскім і г. д.

Зноскі[правіць]

  1. Выданьне: Карта Беларусі. Масштаб 1:1.680.000. У 1 цалі 40 вёрст. Za pozwolenie, cenzury wojennej 27/9 1919 r. Lit. P.F. «N.Mac i Syn», Wilno, Wronia ul №3.