Ліст Антона Аўсяніка да Вацлава Ластоўскага (9 жніўня 1920)
Ліст Антона Аўсяніка (Коўна) да Вацлава Ластоўскага (Рыга) Ліст Аўтар: Антон Аўсянік 9 жніўня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 835 |
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 71 і адваротны бок. |
Думаў я доўга. Шмат чаго перадумаў. А усе ж варочуюсь да старого пераконаньня. Не магу працаваць без народа. Праўда народ нас не понімае, доўго будзе гнаць, але на рэшці ен нас падтрымае. Працаваўшы увесь час сярод нашаго гаротнаго люду, я страшэна цягочуся сідячы тут. Дыплемат я яшчэ слабы. На сучаснай ж арэне Еуропы не зручны. Дык лепей вертацца да хаты. Тым паче як не кажыце, а усе ж новы мір там.
Ведаю добра, што много клопот будзе яшчэ, але мы пабедім.
Тут пакуль што нічого не будзе. Первое трэба вызнаць іх мір целіком. А чы можам мы гэтае зрабіць? Не. — Але з часам яны поймуць, што без нас няма і ім жыцьця. Левейшыя групы і цяпэр з намі. Усе ж паговорыць можно. Але не чапаць гэтай проклятай Вільны.
Больш увагі на дзядзькоў, калі яны дапамогуць, дык і астатнія падтрымаюць.
Больш пісаць не могу.
Прывет — Змаганік.
9/VIII 20.
Коўна
PS. Адчот і паспорта передаў Язэпу -