Перайсці да зместу

Ліст Антона Аўсяніка да Вацлава Ластоўскага (23 чэрвеня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Антона Аўсяніка (Вільня) да Вацлава Ластоўскага (Рыга)
Ліст
Аўтар: Антон Аўсянік
23 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 791-792
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 45a і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вярнуўшысь да хаты з’ездзіў у М[1] зрабіў там даклад, прасіў што трэба было, а таксама пазыку 150 марак. М[2] выслухаў з цікавасцью, маракаваў дзен пяць і у канцы канцоў таго што треба было не даў і на дарогу пасуліу толькі 25 марак. Я такой пазыкі не узяў, сказаў пару далікатных але выразных слоў і выехаў да хаты. У рэзультаце пазыка была дадзена у ліку сарака марак і послана праз Кя[3]. Тут гаварыў з К-м, ен прынцыпово выехаць згажаўся аля калі я разпрасіў аб яго ціперашнем матэріальнум становішчы, дык зразумеў, што у гэты час зрываць яго немагчымо, німа чым аплаціць яго працу так, як яна аплачываецца тут. К-сь збіраўся выехаць у скорым часе, а чом я напамінаў яму амаль ні кожны дзень. З прыездам і ад’ездам далекага госця[4] я быў пэвен што К-сь заварушыцца. Тым часам абмыліўся. На кожнае напамінане дакляруе выехаць і сядзіць на месцы. Мае уражэньне вось якое: чалавек прыстроіўся з матэріяльнага боку добро і ціпер ні хоча рызыкаваць каб ні страціць таго, што мае. М[5] я паведаміў аб прыеэжаўшым госце, Ад Т[6] атрымаў адказ што робяцца крокі зрабіць тое, што треба і паслаць людзей адпаведных. Тым часам у Менску на нашых знаемых звалілось несчасцьце. Нейкі падлец бальшавік, будучы арыштаваным, абгаварыў Тамаша[7], што быццам ен з гэтым падлецом меў нейкую размову. Ніхто з нашых знаемых ня верыць, каб Т-ш дайшоў да таго, што б захацеў відзецца і нават гаварыць з гэтымі вырадкамі, але што зробішь. Беднага Тамаша хацелі нават разстраляць, стрымалісь дзякуючы хлапотам нашых менчан і нават менскіх П.П.S. Ціперь Тамаш сядзіць. Арыштованы так само Паулінка[8], Бкевіч[9] і >Бнік[10]. Ходзяць весткі, што збіраюцца арыштаваць яшче 14 чалавек дзеля чаго усе хто можа уцякаюць. Астатні пасланец у Вільню яшче не вярнуўся. Баюсь што яму, не прыдзецца пабачыцца хоць бы з Т. Тут я раблю сякія такія крокі. Калі ня выедзе К-сь, так пастараюсь прыехаць я. Ламаю галаву і на счот высылкі патребных Вам людзей, ня ведаю ці удасцца гэта устроиць бо надто много разных перашкод. Агулам кажучы справа стаіць тут надта дренна. Эн-дэкі нашы[11] паварушылісь да і прысмірэлі. Усе крокі улады паказываюць на тое, што наша пытаньне вырашано у сэнсе інкарпарацыі. Гатуецца дэкрэт аб зямельнай рэформе. Збіраюцца павятовыя сеймікі і т.д. крокі які выразно кажуць на тое, што пытаньне вырашано. Сярод селян самапачуцьце расце: паны працуюць добра: сякуць і страляюць. Ходзяць слухі што у Горадзеншчыне і Віленшчыне не збіраюцца нават рабіць мабілізацыю, а пакуль што перапісываюць набытак дзеля рэквізыцыі. Грунт надто добры, калі-б былі прылады астаноўкі над працаунікамі ня было бы. Патрэбны грошы, грошы і грошы. У горадзе настрой нэрвовый. Улада хоча згаварыцца з жыдамі, а пазнанчыкі стрыгуць бароды. Каб не сядзець злажыўшы рукі мы пачалі выдаваць тыдневую часопісь[12], якую пастараюсь пераслаць з падаўцай гэтага пісьма, калі только згодзіцца узяць. К-сь аб падаўцы гэтага пісьма нічого не гаварыў. Была паказана толькі запіска Костуся. На што ен адказаў што быццам уже выбраны пашпарт. Пакуль што будзе. Разам з гэтым пасылаю пісьма К-ся.

З вялікаю пашанаю

Ант

23/VI 20

Фармаване войск ідзе слаба. Ціпер набрана рота 170 чалавек. На адной весцы пабілі вербоўшчыка за польскія лезунгі. Массавы рух у польскіх вайсках сярод жаўнераў і нават афіцераў за пераход у беларускія войскі, аля мусіц не пазволяц пераходзіць.

Зноскі

[правіць]
  1. М[енск] (мяркуецца)
  2. М[енск] (мяркуецца)
  3. К[ляўды]я
  4. Шарль Мож
  5. М[енск] (мяркуецца)
  6. Тэрэшчанка (мяркуецца)
  7. Тамаш Грыб
  8. Мядзёлка
  9. Б[яль]кевіч
  10. Б[ерд]нік
  11. Прыхільнікі Найвышэйшай Рады БНР
  12. «Незалежная Думка»