Перайсці да зместу

Лірыка двух нараджэнняў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лірыка двух нараджэнняў
Верш
Аўтар: Зяма Півавараў
1933
Крыніца: [1]

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ведаеце, таварышы? Я два разы нарадзіўся, і тое, што я ўступіў у калгас, з’яўляецца маім другім нараджэннем. З выступлення калгасніка на сходзе калгаснікаў

Саламяная страха,
           крывенькая хатка,
Хлеб на стале
    з мякінаю ці з лебядою.
Пры лучынным святле
                нарадзіла мяне матка
            разам з маёй бядою.
Хоць заіскрыліся вочы радасці
                   у нашай хаце,
Ды трэба ж лішнюю
             дабавіць хлеба лустку.
Хто ведае,
        што там было
        ў сэрцы маёй маці,
Калі слязінак пара
          акрапіла хустку?
На каго толькі
               не гнуў спіны сваёй?
Перад кім толькі
        не трэсліся мае калені?
Пра гэта запытайцеся сям’і маёй,
А лепш раскажуць вам
                 вякі і пакаленні.
А далей?
  Пачыналася пякельная мая работа
                ад срабрыстых ранніх рос,
Ад салонага
            палудзеннага поту
І да вячэры
          гарачых слёз.
Пра тое вам раскажуць
                  вякі і пакаленні,
Што першае было маё
                 такое нараджэнне. ·
Разам з подыхам грудзей
          зямелькі-маладзіцы
Я прачнуўся новым
             у светазорны ранак,
Прыгадаў я сённячы
              свой суседскі ганак,
Да якога, молячыся,
            прыпадаў я ніцам.
Былі дарогі дзве,
        і сцежкі дзве,
З іх адна —
           жабрацтва і нягод,
Другая парасткам
         цягнулася к вясне
На пакрыты золакам усход.
Стаяў.
  Рукамі сціснуў скроні,
Варажыць пачаў
      забабоннай варажбою —
На якой дарозе быць сягоння?
І якой пайсці цяпер хадою?
І вырваў я
          пасля даўгіх турбот
Сваё сэрца,
            што старой крывёй атручана,
Кайстра жабрачая кінута ў брод,
Мне з другім жыццём
                спраўляць цяпер заручыны.
Браты,
   што ў сэрцы захавалі заўтрашні дзень,
А на зброі —
             непарушнасць мушак,
Абрабаваныя негры Амерыкі
                 і кітайскія кулі палёў шырокіх,
Ці падобны вы на нас —
      на зноў народжаных дзяцей,
          нібы выкатаных з пялюшак —
Маладых
       і чырванашчокіх?
Піць
        радасць
            хачу,
Як п’юць прыгаршчамі
        бярозавік малыя дзеці
З прагнасцю
            жыццёвага гарэння.
Я слаўлю маё другое
           дагэтуль шчэ не знанае ў свеце
              нараджэнне.