Перайсці да зместу

Лучынка (часопіс)/1/Слово варажбіткі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малады дубок Слово варажбіткі
Апавяданьне
Аўтар: Уладзіслаў Галубок
1914 год
Перэстаноўка слоў № 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Слово варажбіткі.

Загінулі ў гаспадыні грошы, і хто іх падвудзіў, загадка была.

Троха шукалі, троха распытывалі, — нічога — як камень у ваду.

„Чэкайце ж даражэнькіе“, крычала на ўсю хату гаспадыня, патрасаючы кулаком у паветры, „не скажеце самі, варажбітка за вас скажэ, ну, а тады сьцеражыся злодзей“.

На заўтра гаспадыня, як абецала, прыехала ў вёску Стаўбунцы і пераступіла высокі парог варажбітчынай хаты.

Варажбітка сядзела на лаве і квапна агледала з’явіўшуюся госьцю.

— „Не іначэй прапажа, ў душы памыліла яна, бо чаго ж шатан прынясе да мяне“.

— „Зварожым, панюхна?“ хціўна спыталася яна.

— „Зварожым“, атказала тая і прысела з берагу на лаўцы.

Праз хвілю замігацелі на стале карты.

Варажбітка, угледаючыся то ў карты, то у вочы госьці, жадала вычытаць аб чым мысліць яна, каб за праўдзівую варажбу ўлавіць прынамсі двузлотку, а то больш.

— „Чарнату, мая панюхна, маіця, бытцам то прапажа нейкая на доме стаіць“, грымнула варажбітка.

Гэтаго толькі і трэба было. Язык у госьці зразу развязаўся.

— „Праўду кажэш, праўду, прапалі грошы, кажы только хто узяў“.

— „Зараз, зараз…. Раз, два, тры…. А чы ёсьць ў пані ў дому які чужынец?“

— „Есьць — Лукаш, падпасавіч“.

— „Ну дык ён, мая панюхна, нэмнуў грошыкі, прышкельця шчырынька, — зразу — нойдзецца, прапажа пры доме стаіць“, і злажыла ў гурток карты.

Праз хвілю конь, павярнуўшы аглоблі, несься дарогай назад, уносячы гаспадыню да дому, а варажбітка, застаўшыся ізноў адна, цешылася, што спрытна узгадала праўду і за гэта мае ажно дзьве залатоўкі.

Ня ведаў маленькі Лукаш, які гасьцінец чэкаў яго. Бегаючы за скацінай у полі, ён ні задаваўся думкай, што вось-вось зараз абваліцца на яго бедную галаву нешчасьце.

Праўда, бачыў ён прошлай ночы сон, бытцам нябошчык бацька прышоў да яго ў госьці, доўга слухаў яго жальбу і ўрэшце прыгарнуў да сябе, абхінуў кажухом і панёс.

Але сон для яго ня быў загадкай.

Як толькі прыгналі скаціну у двор, Лукаша зараз жэ паклікалі ў хату.

— „Ну, паганец, прызнавайся, гдзе падзеў грошы“, раптам накінулася на яго гаспадыня.

— „Якіе — няведаю якіе?“

— „Ня ведаеш?“ дык вось табе кажу, што ў мяне прапалі с хаты грошы; гэта работа ня мінула тваіх рук; лепей прызнавайся“.

— „Ня ведаю, не браў“, праз слёзы працадзіў Лукаш.

— „Ня ведаеш, — ну дык даю табе сроку да заўтра, каб добра намысліў што табе лепей: жыць, чы гніць, а заўтра прыходзь і прынось грошы“.

Выслухаў Лукаш гэткую навіну і пашоў за дзьверы.

На дварэ ўжо цямнело. Апошніе зікратые промені заходзячаго сонца прабіваліся скрось лісьця дрэў і асьвечалі яго мізэрную хвігуру, а ў садку, на старой ігрушыне, ешчэ цвірыкалі вараб’і, што пазьбіраліся на начлег.

Сон не браў Лукаша; словы „злодзей“ зьвінелі ў вушах не давалі спакою.

— „І за што гэткая напасьць, плачучы казаў ён, што я сірата і бедзен, гэта праўда, але ня злодзей, сам Бог сьведка“….

Чуць сьвет Лукаш пагнаў у поле. Седзючы на выгане ля скаціны, ён угледаўся ў даль, гдзе, як блакітная стужка, плыла шырокая рэчка Бяроза.

І успомнілося яму, як, калісь бывало, з бацькам лавілі рыбу і караталі ночы там на берагох, і як было тады добра, а цяпер…

Раздумье яго раптам прарвалося.

Да яго падыйшоў парабак і паклікаў у двор.

Нічога не кажучы, ён перадаў пугу, і апусьціўшы галаву пашоў.

На парозе переняла яго гаспадыня.

— „Ну, сабачы сын, кладзі грошы“….

Лукаш стаяў анямеўшы і ня ведаў што пачаць. Глянуўшы у кут на абразы, яму здалося, што Хрыстос пазірае на яго і бытцам жадае нешта сказаць.

Паліліся слёзы ў яго горкіе, горкіе.

— „Я не браў, ледзь чутно атказаў ён, клянуся перад Богам“.

— „А, ня прызнаешся, дык — чэкай жэ“, і гаспадыня выбегла ў другую палавіну.

Лукаш тымчасам, ня чэкаючы яе, вышаў с хаты і пабег праз выган у поле.

— „Злодзей злодзей, сьвідравало ў яго вушах, цябе прыб’юць, табе не даруюць….

Бег Лукаш не памятаючы сябе і састановіўся….

Прад вачыма яго ціхачом паўзла мутная вада Бярозы.

Мамэнт…. Забульбатала вада, разбегліся шырокіе кругі і Лукаша не стало.

Доўга надчэківала гаспадыня свайго падпасавіча, каб узрадаваць яго, што…. грошы нашліся, але дарэмна.

Гук.