Я ня буду грудзьмі надрывацца,
Што памру ў вязьніцы сырой.
Хай трапечацца сэрца паўстанца
Ў вастрожнай магіле сырой.
Мне ня жаль… Хай памру не расьцьвіўшы,
Мне ня жаль маладое вясны.
Толькі сьмерць нашых думак ня зьнішча,
Мае сьветлыя крозы і сны.
Наша справа ня ўмрэ, не завяне
Ў казэматах Лукіскіх, труне.
З намі йдуць пролетары-сяляне,
Па красу і па сонечны дзень.
Цяжкі сон беларускай старонкі
Улятніцца імглой на бары.
Заліецца край песьняю звонкай,
Фарбай сьветлаю сонца, зары.
На дзірван, не араныя гоні
Ўзойдзе трактар — жалезны аратай.
У раскошных жытох край патоне,
Пад раскошную песьню дынам.
Хадыром пойдзе сьвет карусэляй.
Хлыне к сонцу пад сьпевы лер.
Закрасуе на кулі вясельлем
Малады і вялікі СССР.
Я ня буду грудзьмі надрывацца,
Калі ў сэрцы палаюць агні,
Калі хочаша жыць і змагацца,
Калі хочацца вечна тварыць.
|