Перайсці да зместу

Лукішкі (1929)/О, дні вясны маёй…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З-за крат О, дні вясны маёй…
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
⁂ За кратай мінаюць вясновыя дні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




О, ДНІ ВЯСНЫ МАЁЙ…

О, дні вясны маёй зялёнай,
О, дні юнацкіх думак, мар.
Марную вас ў мурох сьцюдзёных,
Калі ў грудзёх маіх пажар,
Той час навукі і каханьня
Між сьцен туляецца бы сьцень,
І так ад раньня да зьмярканьня,
Як у бяздоньні згіне дзень.
Ды толькі ў сэрцы ёсьць надзея,
Касуляй сонечнай блішчыць,
Што не памрэ наша ідэя,
Яна жыла і будзе жыць.

Лукішкі,
20-V 1924 г.