Перайсці да зместу

Лукішкі (1929)/Мне сьняцца яшчэ пацалункі вясны…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наша песьня ⁂ Мне сьняцца яшчэ пацалункі вясны…
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Не для іх зацьвітуць пралескі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Мне сьняцца яшчэ пацалункі вясны…
І песьня на родных загонах,
Мярэжыцца Воля, прастор і лясы,
І косаў ў далі перазвоны.

Хоць сьцюжа навокал, —
У грудзёх маладых
Ня гаснуць да шчасьця надзеі.

Я веру!
Ня здушаць
Ў „Лукішках“ сырых
Комуны Ўсясьветнай ідэю!

Вясёлкай у вочы сьмяецца вясна,
У грудзёх маіх — ранак, сьвітаньне.
Прасторам і воляю поўнюся я
Агульна-людзкога каханьня.

Лукішкі.
15-VI—27 г.