Перайсці да зместу

Лукішкі (1929)/Круцяцца каўкі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Вабіць, сьмяецца прастор за вакном… ⁂ Круцяцца каўкі…
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Восень

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Круцяцца каўкі
над гмахам турэмным,
Плачуць, галакаюць
з жальбаю немай.
Да кратаў сьцюдзёных
і шэрых вакон
Коціцца птушак
засмучаны стогн, —
І водклік знаходзіць
у сэрцах вязьнярскіх.
Хацелася-б каўкаю
быці мне вольнай,
Лунаць і віхрыцца
у сінім прасторы,
Пад небам,
дзе вольна ад кратаў, запораў,
Дзе сьцяг разьвяваецца
ЛЕНІНАМАРКСА!

Лукішкі.
16-X—27 г.