Лукішкі (1929)/Два другі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліпнёвай раніцай Два другі
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
У вастрозе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Два другі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДВА ДРУГІ

Ў мурох на цэмэнце сухім
Кусток разросься малачаю,
І ён, як я, сарваны з краю
Віхуры посьвістам глухім;
Дзянькі юнацтва каратаю
У лёхах цёмных і сырых…
Мы сябры два — адна ў нас доля:
І ён бяз сонца, як і я,
Абодвум нам сьмяецца воля,
Абодвум сьніцца нам вясна.
Ад родных ніў, жыцьця красы,
Ад ўсплёскаў радаснага маю
Сарваны з роднага мы краю
Лязом зьнішчаючай касы.
Ды ў грудзёх няма зьнямогі.
Міне народны, цяжкі сон.
І ў мурох сырых вастрогаў
Праб‘ем для сонейка вакно.

Лукішкі.
10/VI—27 г.