Перайсці да зместу

Лукішкі (1929)/Былі мне закованы рукі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Комсамолу Заходняй Беларусі Былі мне закованы рукі
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
⁂ Плакала неба дажджом…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЫЛІ МНЕ ЗАКОВАНЫ РУКІ

Былі мне закованы рукі.
Па бруку я горда ішоў.
Хоць ў сэрцы цясьніліся мукі,
Ды я не хаваў ланцугоў.

Сонца сьцежкі сьвятлом аблівала,
Пялюсткамі абсыпала сад.
Мо‘ таму маё сэрца ірвалася,
Што ня вернецца воля назад.

Хціва вочы праходняў глядзелі
На зіяючы стальлю ланцуг.
Ў гэты-ж час мае думкі ляцелі
Ў зялёны красуючы луг.

Ну, чаго-ж вы, чаго вы ня бачылі?
Маладосьці пяюць хаўтуры,
Мо‘ вам дзіўна, што я ня плачу,
Хоць зьвіняць на руках ланцугі.

Ссохні, племя пястованых трутняў.
Я ня буду прад вамі плакаць.
Свае раны ад цяжкіх путаў
Буду кроўю і помстай латаць.

Мне ня жаль, што юнацтва загіне
У вастрожных мурох, цішыні.
Але цешуся я, што пакіну
Сярод стрэхаў бунтарства агні.

Дык гручыце жалезныя путы, —
Чорных плямаў ня будзе на мне,
Бо цярплю за гаротных, разутых,
Бо я мрою аб сонцы, вясьне.

Лукішкі.
7-VII—27 г.