Ломніцкі маніхвэст
Ломніцкі маніхвэст Дакумэнт 31 жніўня 1940 (пераклад 2021) Арыгінальная назва: Lomnický manifest Пераклад: Gleb Leo Крыніца: Славацкія вікікрыніцы |
31 жніўня 1940 году сабраліся ў Татранскай Ломніцы[1] дзеячы культуры, каб заняць пазыцыю да сучасных праблемаў славацкага жыцьця. Удзельнікаў ад імя Службы прапаганды прывітаў Д-р Ёзэф Амбруш. Сходам кіраваў пісьменьнік Тыда Ё. Гашпар. — Пісьменьнік Міла Урбан патлумачыў пазыцыю дзеячаў культуры да сёньняшняй палітычнай рэчаіснасьці. Рэфэраты чыталі дэпутат Д-р Францішак Грушоўскі пра задачы славацкае навукі, Д-р Станіслаў Мэч’яр пра прызначэньне й значэньне літаратурнае творчасьці, Д-р Ёзэф Цынчык пра выпрастаньне выяўленчага мастацтва й ўнів.[2] праф. Д-р Юрай Чэчэтка пра праблемы школьніцта й народнай асьветы — Па дакладным і ўсебаковым абмеркаваньні надзённых праблемаў занялі аднагалосна наступную пазыцыю:
Славацкі нацыянальны сацыялізм[3] і яго ўкараненьне ў нас значыць арганічны працяг у разьвіцьці славацкіх нацыянальных сілаў у духу нашых традыцыяў. Нацыянальны сацыялізм — гэта лад, які найлепш адпавядае патрэбам славацкага жыцьця, бо дазваляе поўнае разьвязаньне ўсіх праблемаў палітычных, гаспадарскіх[4], сацыяльных і культурных.
Гэтай сыстэмай славацкі народ выйдзе са сфэры лібэралістычна-капіталістычнай, у якой быў гвалтоўна й супраць свайго духу ўтрыманы чужымі рэжымамі й далучыцца да новага гаспадарскага, сацыяльнага й культурнага парадку, на якім будуецца новая Эўропа. Прадстаўнікі славацкага культурнага й духоўнага жыцьця пераканаўча жадаюць, каб тая сыстэма, якая найлепш забясьпечыць славацкую дзяржаўнасьць, была адказнымі дзеячамі ва ўсіх абласьцях нацыянальнага жыцьця пасьлядоўна, бескампрамісна й безадкладна рэалізаваная. Асобна высоўваюць патрэбу, каб гэта сталася перадусім пры будаваньні новых гаспадарскіх й сацыяльных парадкаў, але падкрэсьліваюць, што ўкараненьне тое сыстэмы павіннае пасьлядоўна выконвацца й на полі культурным і школьным.
У Татранскай Ломніцы, 31 жніўня 1940.
Тыда Ё. Гашпар, Д-р Фр. Грушоўскі, Д-р Станіслаў Мэч’яр, Ю. Чэчэтка , Д-р Я. Амбуш, Фрыца Моташка, Валентын Бэньяк, Ян Смрэк, Андрэй Жарнаў, Міла Урбан, Уладзімір Ролька, Гэнрых Бартэк, Ёзэф Цынчык.
Заўвагі перакладчыка
[правіць]Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.