Хто быў ён? — На зямлі Важаты,
Народнай долі правадыр,
Шлях чалавецтва, шлях пракляты
Змяніў — і вёў народы ў шыр.
Кастрычнік стаў нам новай эрай,
Як сонца, ўсплыў на небасхіл.
Заззяў ясней, чым ззялі ўперад
І Рэнесанс і дні Атыл.
Стары свет згінуў, знікла цемень, —
Свет новы — новы акіян.
Расце з віхур паўстанняў: Ленін
На рубяжы, як велікан.
Зямля! Зялёная планета!
Нікчэмны шар сярод планет!
Тваё імя дзівосным светам
Стагодняй славай сцеле след.
Памёр, ён быў агнём і вірам
Ў вяках; і справы яго ўсе,
Яго жыццё, яго ўсю шчырасць
Сусвету шчыра панясем.