Перайсці да зместу

Лементацыя маткі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лементацыя маткі над тонучым сваім сынком Жучкам
Аўтар: Дамінік Рудніцкі
Крыніца: http://khblit.narod.ru/arhiu/lib/rudnitski.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ляцеў чорны жук, жук дай да рэчкі пук, пук.
Прыляцела яго маці, стала жучку жалаваці:
— Ох, мой мілы жучку, подай жэ мі ручку!
Я, няшчасна маці, пайшла ў поле жаці.
Ты ў сілонку дуфаў — у быструю рэчку ўпаў.
Ох, мой мілы жучку, подай жэ мі ручку!
Віжу сына свого в рэчку ўпадлога,
Віжу жучка мога юж ледва жывога.
Ой, чы піці захацеў, чы ад слонца ўпацеў.
Ах, мой мілы жучку, подай жэ мі ручку!
Што ж я пачну собе, як дам раду тобе,
Альбо утаплюся, альбо ўдаўлюся.
Ах, мой мілы жучку, подай жэ мі ручку!
Слёзы з очак плынуць, жалі в сэрцу выюць;
Очэнькамі: луп, луп, ножанькамі: туп, туп.
Ах, мой мілы жучку, подай жэ мі ручку!
Подай жэ мі обе, як дам раду тобе?
Або з нім на векі не выходзіць з рэкі.
Ах, мой мілы жучку, подай жэ мі ручку!
Чы ж я тобе того не мовіла,
Чы я ж тобе шчо злого жычыла:
Не лятай, не гуляй, па водуньца не плывай.
Ах, мой мілы жучку, подай жэ мі ручку!
Да ўжо ж рыбкі плынуць; хутка выплываюць,
Майго сынка жучка палкнуці думаюць,
Ах, бяруць, ох, ірвуць, ох, кусаюць, палыкаюць.
Майго сынка жучка не засталася й ручка.
А я, бедна маці, што ж буду відаці?
Ах, скочу, ах, рынуся, за табою утаплюся.
Нехай жаль мой знаюць, матку пажыраюць.