Перайсці да зместу

Лек на розум

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лек на розум
Сатыра
Аўтар: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
1926 год
Крыніца: Газэта «Беларускае Слова», № 10, 19 красавіка 1926 г., б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лек на розум.


Паразумнеў каб чалавек,
Некалі быў добры лек.
Яго ўжывалі дзяды нашы;
Зваўся бярозавай ён кашай.

І вось пакуль за глупствы білі
—Ад нас лепей людзі жылі.
Цяпер — куды ні аглянешся,
З глупствам нейкім стаўкнешся.

Няма розуму ні ў чым—
Надта кепска жыць усім!

Шукаюць выхаду у ізмах—
Комунізмах ды фашызмах,
Рэвалюцыях, тэорыях,
Яшчэ нейкіх гісторыях,-
Усім патрэбных як кароста…
А у чым справа—вельмі проста:

Замест ўсякіх гучных слоў
Трэба дур выбіць з галоў.
А для аздараўленьня мозга—
— Далібог патрэбна розга!


Б. Д.