К кулаку мне йсці нягожа, — мне страхоўка дапаможа
Выгляд
К кулаку мне йсці нягожа, — мне страхоўка дапаможа Аўтар: Паўлюк Трус Крыніца: http://exussr.ru/vershy/k-kulaku-mne-istsi-nyag |
Я свабодны. Маю права
Свой будынак страхаваць,
Каб магла тады дзяржава
Дапамогу мне падаць,
Каб у час пасля пажару
Да багатага не йсці,
Аб няшчасці каб не марыў, —
Падтрыманне мог знайсці.
Агент раіць мне талкова…
Я свядомы гаспадар:
Застрахую ўсю будову, —
Не так страшан мне пажар.
Я пажарную дружыну
Разгарну ўшырыню,
Я й старэнькі свой будынак
Застрахую ад агню.