Куток для спорту. Ход — спацыр
Куток для спорту. Ход — спацыр Артыкул Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі 1930 год Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 6 (16), травень 1930 г., б. 8-9 |
Найдаступнейшым і найпапулярнейшым спортам гэта ёсьць звычайна прагулка па вольным паветры, выяўленая ў спацыру—ходзе.
Хадзіць можа кожны, але ня кожны ўмее так, як павінен хадзіць чалавек. Не дарма кажуць: „ходзіць, як качка“ „ходзіць як мядзьведзь“ і г. д.
Каб ход быў карысны, ён павінен быць правільны.
Ня гледзячы на тое, што ход ёсьць рухам штодзеннага жыцьця, аднак многа людзей ня ўмее хадзіць.
За прыклад можа паслужыць хаця-б тое, што кожнага навабранца, які, здавалася-б, павінен умець хадзіць, як 21-гадовы дзяцюк, мусяць некулькі нядзель у войску вучыць ходу, дый не аднаму мехаватаму хлапцу гэтая навуа даволі трудна ўдаецца.
Галоўным варункам правільнага ходу ёсьць адпаведная постаць, г. значыць правільнае ўлажэньне розных часткаў цела, у якім-бы нашыя ворганы маглі працаваць у найвыгаднейшых абставінах.
Дык вось: постаць павінна быць простая, цела—трошкі пахілае наперад, галава паднятая ўгару, але не зашмат, грудзі выстаўлены наперад, левае і правая плячо павінны тварыць раўналежную да зямлі лінію.
Гэткая постаць спрыяе аддыханьню, што ўплывае карысна на працу сэрца і на добры бег крыві.
Стапу высуненай нагі трэба стаўляць проста перад сабой ў кірунку ходу, а не адхіляць у бок, Выстаўленая проста нага спаўняе ролю вагара, папіхаючага нашае цела наперад. Нельга выкручываць у бакі плечаў, бо ад гэтага паўстае брыдкае гойданьне тулава. Рукі не павінны вісець штыўна, як палены, а нармальна варушыцца. Таксама яны не павінны зашмат гойдацца. Адным словам ход ёсьць камбінацыйным рухам, які трэба ўмець.
Толькі правільны эстэтычны ход будзе карысны здароўю і прыгожы для вока.
Др. мэдыцыны Тодар Драбчык гэтак кажа аб ходзе: „Калі згодзімся на тое, што вартасьц кожнага руху ў нашым жыцьці залежыць ад пабуджэньне правільнага кровабегу, прыводзячага прысьпешаную перамену матэрыі г. зн. утрыманьня і развою цэлага раду фізыялягічных дзейнасьцяў, спраўна імкнуўшыся да будовы новых і адбудовы зужытых тканкаў, дык я ня знаю цьвічэньня, якое-бы гэтак карысна ўплывала на ўсе бяз вынятку ворганы, як ход.“ (Wychowanie fizyczne młodzieży — Dr. Drabczyk).
Узяўшы ўсё вышэй сказанае пад увагу, кожны ў вольных ад працы часінах, павінен сьпяшыць на ўлоньне прыроды і там спацыраваць, любуючыся прыгажосьцю нашых родных палёў, аддыхаць здаровым паветрам і праставаць сагнуўшуюся ад працы сваю постаць
У. Казлоўшчык.