Куток для спорту. Скокі
Куток для спорту. Скокі. Артыкул Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі 1930 год Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 8-9 (18-19), ліпень-жнівень 1930 г., б. 12-13 |
Скок ёсьць адным із найстарэйшых лёгка-атлетных цьвічэньняў. Сама прырода змушала першабытнага чалавека карыстацца гэтым спортам. У барацьбе за быт мусіў калісь чалавек пераскаківаць праз розныя равы, ляжачыя бярвеньня і г. п. Старадаўныя грэкі зьвярталі вялікую ўвагу на гэтую галіну спорту.
З гімнастычнага пункту гледжаньня, скок ёсьць усестароннім цьвічэньнем. Тут бяруць удзел мускулы ног, плячэй, шыі, жыавта і ўсе суставы.
Скок складаецца з некалькіх гімнастычных рухаў: разьбег, адбіцьцё (падскок), перанашэньне тулава над перашкодай і паданьне на зямлю.
Пры гэтых руках цэнтральная нэрвовая сыстэма высылае імпульсаў да розных групаў мускулаў у вельмі хуткім часе.
Дзеля гэтага тут цьвічыцца супрацоўніцтва рухаў, у чым бярэ ўдзел уся нэрвовая сыстэма, словам—скок гімнастыкуе мускулы, нэрвы і ёсьць карысным у практычным жыцьці.
Скокі дзеляцца на: скок у вышыню, скок у далячыню з месца, або з разьбегу і скок з тычкай. Пра скокі з месца тут ня будзем гаварыць, бо яны цяпер зусім мала ўжываюцца.
Скок у далячыню з разьбегу выконываецца гэтак: скачучы разьбегаецца на некалкьінаццаць крокаў да васьміцалёвае бэлькі (адскочкі), упушчанай у зямлю так, каб не тырчэла, а была роўна з зямлёю. Дабегаючы да гэтай бэлькі, скачучы адбіваецца на ёй (адскаквае), каб як найдалей пераскочыць.
Скок у вышыню з разьбегу выконваецца падобна, як у далячыню, толькі адскок (адбіцьцё) тут ня злучаны з адскочняй. Тут скачучы адбіваецца ад якога хоча месца, абы толькі пераскочыў. не зваліўшы перашкоды. Да скоку ў вышыню ўжываюцца два дзеравяныя стаяі, пастаўленыя на 4 мэтры адзін ад другога. Паміж гэтымі стаякамі кладзецца тонкая дзеравяная тычачка, праз якую трэба пераскочыць, не зваліваючы яе.
Скок з тычкай: скачучы разьбегаецца на якіх 30 мэтраў ад скочні, трымаючы ў руках тычку. Перад скочняй ён апіраецца на тычку і падымаецца на ёй у разьбегу. Калі цела скачучага будзе ўжо над перашкодай, якую трэба пераскочыць, ён пускае тады з рук тычку, каб яна засталася перад перашкодай, а сам саскаківае на зямлю. Тычка да скоку павінна быць з бамбусу, даўжынёю 3 з палавінай 4 мэтры, закончаная шпічастым жалезным акуцьцем.
Да ўсіх скокаў на скочні павінна быць скапаная зямля, каб мягка было скакаць. Скачучы павінен ведаць, што ніколі нельга скакаць на пяткі, бо ад гэтага можа быць устрасеньне мазгоў. Трэбба скакаць на пальцы і пры гэтым не трымаць штыўна кален, каб яны ўгіналіся, як пружына.
Цікаўна ведаць, як далёка або выокамогуць людзі скакаць?
Дык вось: сусьветны рэкорд скоку ў вышыню выносіў да 1925 году 2 м. 14 цэнтым. гэтак высока пераскочыў амэрыканец Beeson.
Сусьветны рэкорд скоку ў далячыню выносіў 7 м. 6 цм. 95 мм. Так далёка скочыў амэрыканец Gonrdin. Рэкорд скоку з тычкай (ўвышыню) 4 м. 21 цм. Гэтак скочыў норвэгчык Hoff.
Ул. Казлоўшчык.