Перайсці да зместу

Курганная кветка (1914)/Рана

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мне сьніўся сон… Рана
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Над сьвежай магілай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рана (Буйло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рана.

О, не кажыце вы, што рана загаілась,
Што меней кроў яе ўжо аблівае:
Хоць сьлёзаў не відаць, ды ёнкі не спынілісь;
Хоць часам нават сьмех на вуснах заіграе, —

Глыбокая яна — згаіцца ёй няскора…
Недатыкайцеся-ж небачнымі рукамі,
Бо хоць і змоўк вулькан, застыла лавы морэ,
Нутро яго кіпіць гарачымі агнямі!…