Перайсці да зместу

Курганная кветка (1914)/Гдзе Вілья у Нёман ліе свае хвалі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рута ⁂ (Гдзе Вілья у Нёман ліе свае хвалі…)
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Русалкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе Вілья у Нёман ліе свае хвалі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Гдзе Вілья у Нёман ліе свае хвалі,
Я ў сумнай задуме стаю;
Купаецца месяц ў вод чыстым крыштале,
Яны-ж с ціхім шумам плывуць усё далей,
Душу к сабе цягнуць маю.

Здаецца, штось шэпчэ у цёмнай глыбіне,
Здаецца, штось маніць, заве;
— Хадзі, — ў нашай глыбі ціхой сапачынеш,
Журба ўжо ліхая на векі загіне, —
Тут толькі ўцячэш ад яе.

Хадзі, — мы у нашы сярэбраны хвалі
Спаўём, як дзіцятка, цябе,
І рыбак адгонім, каб сну не зганялі,
І скажэм, каб вербы шумелі, пеялі —
Сны-байкі шэпталі табе!…