Купалінка/На святую Купалачку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
На святую Купалачку
Песня
Народная песня
Крыніца: Народныя песні: купальскія і пятроўскія
Беларуская народная песня


Каліна!
 На святую Купалачку, каліна.
Каліна!
Ой, выйду на вулачку
Каліна!
Да буду глядзець, што будзе ляцець.
Каліна!
Ляцяць-ляцяць тры лебедзі.
Каліна!
— Лебедзі мае шарэнькія,
Каліна!
Да скіньце мне па перынцы,
Каліна!
Па перынцы, па русай касе.
Каліна!
Русую касу я ў мамкі знашу,
Каліна!
А перайка — пад венчыкам,
Каліна!
Русу косачку — пад чэпчыкам.
Каліна!

421. АІМЭФ, ф. 2, воп. 14, ст. 27, № 2. Зап. Г. Таўлай у 1977 г. у в. Глебаўшчына Лагойскага р. ад Г. Гулько, 1894 г. н.