Купалінка/Купалінка, цёмная ночка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Купалінка, цёмная ночка
Песня
Народная песня
Крыніца: Анталогія беларускай народнай песні. Укладанне, прадмова і каментарыі Г. Цітовіча — Мінск: Беларусь, 1975 — С. 65
Беларуская народная песня


Купалінка, купалінка,
Цёмная ночка
Цёмная ночка,
Дзе ж твая дочка?

Мая дочка у садочку
ружу, ружу поліць,
Ружу, ружу поліць,
Белы ручкі коліць.

Кветачкі рвець,
кветачкі рвець,
Вяночкі звівае,
Вяночкі звівае,
Слёзкі пралівае.

Зап. Ул. Тэраўскі ў Чэрвеньскім р. Мінскай в.