Купалінка/А дзе была, Купалачка?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
А дзе была, Купалачка?
Песня
Народная песня
Крыніца: Народныя песні: купальскія і пятроўскія
Беларуская народная песня


— А дзе была, Купалачка?
— У Крыўцы была, Іванечка.
— Што рабіла, Купалачка?
— Боб палола, Іванечка.
— Чым паілі, Купалачка?
— Цэт цадзілі, Іванечка.
— Чым кармілі, Купалачка?
— Пірагамі, Іванечка.

383. Гілевіч, 1974, с. 156—157. Зап. у г. Смалявічы ад С. Ігнатовіч.