Купалінка/А Купалначка дачку біла
Выгляд
А Купалначка дачку біла Песня Народная песня Крыніца: Народныя песні: купальскія і пятроўскія |
Беларуская народная песня |
А Купалначка дачку біла,
Каліна.
— Дзе ж ты, шэльма, вянок дзела?
Каліна.
— Ішла, мамачка, дарогаю,
Каліна.
Тудой ішоў бялявы хлопец,
Каліна.
Ўзяў, мамачка, мой вяночак,
Каліна.
Панёс, мамачка, бялявым дзеўкам.
Каліна.
Купалначка дачку біла:
Каліна.
— Дзе ж ты, шэльма, вянок дзела?
Каліна.
— Ішла, мамачка, дарогаю,
Каліна.
Туды ішоў красен моладзец,
Каліна.
Ўзяў, мамачка, мой вяночак,
Каліна.
Аддаў, мамачка, красным дзевачкам.
Каліна.
383. Гілевіч, 1974, с. 156—157. Зап. у г. Смалявічы ад С. Ігнатовіч.