Крытыку (1913)
Выгляд
Крытыку (Трыялет) Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.belarus-misc.org/writer/triolets-both.htm#top |
Чэліні статуй не рабіў,
А толькі статуэткі, —
Аднак, артыста шчыры быў.
Чэліні статуй не рабіў, —
Ці чуеш, крытык едкі?
Дарма ты трыялет ганьбіў:
Чэліні статуй не рабіў,
А толькі статуэткі.
(1913)