Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
13. Маска́ль и смерць 14. Круци́ не круци́, а трэ́э умерци́
Беларуская народная казка

1911 год
15. Неха́й

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




14. Круци не круци, а трээ умерци.

Ка́жуць — даўнѣ́й быў ве́льми вели́ки памǒрак на людзе́й. Тако́ґо памǒрку нихто́ й не памета́е. Не было́ тако́ѣ ха́ты, каб дво́е-тро́е не паме́рло, а ў нѣ́катарых усѣ́ паўмира́ли, так што й ґаспада́рки запустава́ли. Быў адзи́н чалавѣ́к; у еґо́ было́ двана́нцацеро дзеце́й: сѣм сынǒў и пяць дачо́к. Усѣ́ ены́ были́ ґо́жые да ўда́лые. Працава́ў ẻн сам, працава́ли й дзѣ́ци, й да́ў Бǒґ им баґа́тство й ваўсем даста́так. А вѣ́дамо, кали́ дасць Бǒґ здаро́ве, ў семе́йцэ лад да худǒбку, та не трэ́э бǒльшаґо ща́сця. И ґэ́то была́ щасли́вая ха́та. Але́-ж ка́жуць, што ща́сце не вѣ́чнае. Так и на ґэ́тую ха́ту пасы́паласо неща́сце адно́ па друґǒм: по́шасць за ве́сну скаси́ла ўси́х дзеце́й. Аста́ўса той чалавѣ́к адз́н з ба́баю: да й ба́бу саґну́ло ў сук. У лѣ́тку змо́кло ўсе́ село́, и ў таґо́ чалавѣ́ка зґарѣ́ла ўся седзи́ба. Град зби́ў збǒжэ, а пако́сы паплыли́. Прышла́ о́сень, и ат памǒрку прапа́ло ўсе́ ґаўя́до. Аста́ўса той чалавѣ́к адзи́н, як кǒл и ґǒл, як ма́ци радзи́ла. Ця́жко йци́ жабрава́ць. И пашо́ў ё́н к рацє́ тапи́тца. Ста́ў на бе́разе й дава́й нарака́ць на Бо́ґа й зва́ць к сабѣ́ сме́рць. Усхадзи́ласа бу́ра; заґу́ў лѣс; затраш́али вѣ́тки. Ось и выхо́дзиць смерць да така́я стра́шная, што не мǒжна й сказа́ць. — Ты зва́ў мене́? — Пыта́е смерць. — От я прышла́, але́ ты не памрэ́ш. — Чаго́-ж ты хо́чэш? Нашто́ ты мене́ му́чыш? — ка́жэ чалавѣ́к: и дава́й еѣ́ зневажа́ць. Слу́хае сме́рць да тǒльки смее́тца так, што аж рэ́бра ля́скаюць. — Ты, — ка́а смерць, — не тǒлько ско́ро вам не памрэ́ш, але́ й друґи́х вы́лечыш; тǒльки не лечы́ тых, у каґо́ мене́ ўба́чыш у ґалава́х. — И зни́кла. Пастая́ў чалавѣ́к, паду́маў и ещэ́ ґарє́й еґо́ апанава́ў жаль. Узышо́ў ґэ́то е́н на высо́ки бе́раґ и ки́нуўса атту́ль у рэ́ку. Упа́ў у во́ду, ба́чыць, ажно́ смерць стаи́ць у наґа́х да пад аза́дак падтрымǒўвае. Як е́н ни круци́ўса, немажэ́ патану́ць. Плю́нуў ґэ́то ен сме́рци ў зу́бы й пашо́ў у свѣт. Хво́рых людзе́й усю́ды мнǒго: куды́ ни пры́дзе, е каґо́ лечы́ць. От хо́дзиць той чалавѣ́к па свѣ́ту й лѣ́чыць уселя́ких хво́рых. Паґлядзи́ць, ґдзѣ́ ў хво́раґо стаи́ць смерць, кали́ ў наґа́х, дасць ему́ вы́пиць вады́, той и вы́здаравее, а кали́ ў ґалава́х, та ска́жэ, што ґэ́таґо хво́раґо берэ́ к сабѣ́ Бǒґ. Пашла́ сла́ва аб тǒм чалавѣ́ку па ўсе́м свѣ́це. От захварэ́ў адзи́н цар. Не хо́четца ему́ памира́ць. Прызва́ў е́н дахтарǒў су сеґо́ ца́рства: але́ чаґо́ ены́ ни раби́ли, ничо́ґо не зро́бяць. И абеца́ў цар даць таму́ паўца́рства, хто еґо́ вы́лечыць. Але́ не нашло́со тако́ґо до́хтура, каб вы́лечыў цара́. Прачу́ў цар, што е таки́ чалавѣ́к, што ўси́х, вылѣ́чвае й пасла́ў еґо́ шука́ць. Ци до́ўґо шука́ли, ци ско́ро, тǒлько знайшли́ таґо́ чалавѣ́ка й прывезли́ к цару́. А тут цар ужэ́ чуць ды́шэ. Паґлядзѣ́ў той, чалавѣ́к, ажно́ смерць стаи́ць у наґа́х, и велѣ́ў ё́н даста́ць вады́ з двана́нцаци крыни́ць. Даста́ли вады́. Узя́ў ё́н карэ́ц таѣ́ вады́, насы́паў туды́ тро́шки ґли́ны й да́ў цару́ вы́пиць. Наси́лу цар палыкну́ў ка́плю вады́, як ему́ леґчѣ́й зраби́ласо, а це́раз тры дни саўси́м папра́виўса. Вы́здаравѣў цар и обдары́ў таґо́ чалавѣ́ка, чым ё́н захацѣ́ў. Зажы́ў з тых ча́саў той чалавѣ́к, як у Бо́ґа за па́зухаю: усеґо́ ему́ даво́ли, ўсѣ́ еґо́ шану́юць. Жыве́ сабѣ́ ў пала́цах и ничо́ґо не дба́е. Але́ тǒлько адно́ еґо́ ґрызе́ — ґэ́то, што прыдзе́тца кали́ нибу́ць памира́ць. А ему́ цепе́рь ой як не хо́чэтца памира́ць. Вѣ́дамо, чалавѣ́к здаро́вы, баґа́ты. От и прыду́маў ё́н, як абшука́ць смерць и велѣ́ў зраби́ць сабѣ́ таку́ю карава́ць, каб ена́ круци́ласа. Ось па нема́лым ча́се й захварє́ў той чалавѣ́к. Ба́чыць, аж емерць стаи́ць у ґалава́х, от ё́н и пакруци́ў карава́ць так, каб смерць была́ ў наґа́х. Паґлядзѣ́ла смерць, што ена́ стаи́ць у наґа́х и пашла́ да́лей.

Пажы́ў тро́хи чалакѣ́к, але́ знǒў прышла к ему смерць и ста́ла ў ґалава́х. Пакруци́ў челавѣ́к карава́ць, и знǒў пашла́ смерць шука́ць друґо́ґо чалавѣ́ка. Пажы́ў так то́й чалавѣ́к ещэ́ ґадǒў з два́: але знǒў захварє́ў, и захварє́ў ве́льми мǒцно. От ле́ґ ён на карава́ць и чака́е, паку́ль пры́дзе, смерць. Тǒльки зирне́, аш ена́ стаи́ць у ґалава́х да смее́тца. Пакруци́ў ґэ́то чалавѣ́к карава́ць, а смерць знǒў ста́ла ў ґалава́х. Чалавѣ́к зноў пакруци́ў карава́ць, а смерць знǒў перебѣ́ґла на друґи́ бǒк. Доўґо ё́н так круци́ў карава́ць, а смерць усе́ бѣ́ґала, як не прытǒмная, але́ по́тым и ка́жэ: „круци́, не круци́, а трэ́э умерци́“, и ўзсѣ́ла ему́ на ґо́лаў. Як ё́н ни круци́ў карава́ць, дак пазира́е, а смерць усе́ ў ґалава́х. Нѣ́ — ду́мае, — пра́ўду ка́жэ смерць: круци́, не круци́, а прыдзе́тца ўмерци́. Ма́быць смерци не абмануць. И паме́р той чалавѣ́к таґды, як не хацѣ́ў, бо ўся́ки чалавѣ́к таґды не ўмрэ, як хочэ, а таґды, як Боґ дасць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.