Перайсці да зместу

Комсамольскія вершы (1930)/Маладое

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У паход! Маладое
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Рэбэ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заплялася вясна ў карагоды…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛАДОЕ

Заплялася вясна ў карагоды
І зімовае цемры — няма!..
Па-над сонным сялом,
над заводамі.
Праляцеў лёгкакрылы Май.

Май хлапчына — „кругом шаснаццаць“ —
Разьвясёлы і надта жвавы!
Ледзь зірне — пачалі расьцьвітацца
Дзяўчаты, вершы і травы.

І зьвіняць серабрыстыя песьні
На спатканьне к ружовым снам…
Гэта ўжо —
не слабое прадвесьне,
А сапраўдная кветка — Вясна!…

Загудзелі лясы перазвонамі
І ў лугох — залатая цьвець.
На карысьць дзеля родных загонаў
Мы прышлі на зямлю гарэць.

І цяпер — асабліва сьвежа нам,
Бо не вісьне на дрэвах туман.
Па-над вёскай, над борам,
над вежамі
Праляцеў лёгкакрылы Май!