Перайсці да зместу

Комсамольскія вершы (1930)/БелААП’у

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзень вызваленьня… БелААП‘у
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
КІМ‘аўскі марш

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БелАПП‘У

…Вось ідзе зіма. А з ёй — завеі
Запарошаць мой гасьцінец любы…
Памятаю —
ямбы і харэі…
Вечары з чытанкаю па клюбах.
Каляровае трымценьне. Мора сьвету.
І радкі званчэй ад зор бліскучых…
А шляхі вядуць, вядуць паэтаў
Цераз глыбі,
бор
і злыя кручы!
Па дарозе —
бойкі з шовіністым,
З абываталем і сваркай мешчаніна…
Наша мэта зьзяе прамяніста,
Не запляміць дзён
ніякім чынам!
Так, сябры!
Пяройдзена змаганьне,
І ўстаюць часы клапот вучобы…
Груганом — ня засьціць наша раньне,
І буяны росквіт — ня ўгробіць
На крыжох з‘імшэлых і пахілых
Нехта іншы хай распне парыў свой!
Моладасьць
крычыць аб сваёй сіле
Кожным крокам,
кожнай творчай рысай.
Хай жыве — цьвіце наша юнацтва!
Дні ўстаюць
вялікаю сяўбой…
Як паходню — пранясем мастацтва,
Калі цемра кінута ў разбор!..