Перайсці да зместу

Колядная пісанка (1913)/Доктар Францішак Скарына

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Доктар Францішак Скарына
Жыцьцяпіс

1913 год
За тры гады

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




(Перэкладчык Бібліі на беларускую мову).

У 1517 гаду ў гор. Празе, у Чэхіі, выйшла першая кніжка Бібліі «выложэнай докторам Франціском Скорыною с Полацка ку лепшому вырозуменьню люду посполітаго». Год выданьня Бібліі Скорыны, гэта эпоха у культурным жыцьці берарусоў, і дзеля гэтаго у 1917 гаду беларускіе літэратурные і навуковые кругі маняцца сьвяткаваць 400-лецьце беларускай літэратуры.

Францішк Скарына маладым хлапцом прыбыў с Полацка у Вільню, каб прыдбаць сабе навукі. Калі Францішк Скарына скончыў навукі у Вільні, то бурмістр віленскі Бабіч паслаў яго вучыцца вышэйшых навук у Кракоўскую Акадэмію. У Кракові Скарына атрымаў ступень доктара мэдыцыны і краснаго штукарства. Высокіе навукі Скарыны і абшырнае веданьне звярнулі увагу Беларускіх вяльмож, каторые шукалі тагды чэлавека, знаючаго вышэйшые навукі, каторы ўзяўся-б перэкласьці Біблію. Скарына згодзіўся на гэту вялікую працу і праз колькі гадоў споўніў яе. Скарына паехаў друкаваць яе ажно у Чэскую Прагу, гдзе і пачаў друк ў 1517 гаду, а працаваў там да 1520 г. Тым часам у Вільні стараньнем тагож Бабіча заложэна была вялікая друкарня. Тады Скарына вярнуўся ў Вільню і тут ужо дакончыў друк Бібліі ў 1525 г.

Апроч Бібліі Скарына выдаў колькі другіх ешчэ кніжак.