Кніга (Крачэўскі)
Выгляд
Кніга Верш Аўтар: Пётра Крачэўскі |
Прыемна над кнігай схіліцца
Ў кнігарні, ў музэі і знаць,
Што гэты прыяцель — забыцца —
Вам можэ адзін толькі даць
Магчымасьць у кожну хвіліну
Не так, як вядзецца ў людзей —
У кнізе павага ёсьць чыну,
Не рве яна сэрца з грудзей…
Тут дзеі мінулага ходзяць,
Я бачу ў іх продкаў сваіх,
Яны у жыцьцё мяне ўводзяць,
Бароняць ад поступаў злых.
Даюць мне напрамак і сілу
Змагацца за праўду, народ,
Каб мы адыйшоўшы ў магілу
Таксама маглі даць прыплод.