Кепска робім, жаначкі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кепска робім, жаначкі…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кепска робім, жаначкі,
Кепска робім, дзевачкі,

Што ўсё лета п'ём,
Як у полі жнём.
Добра памоч суседу
Жаць і сесці к абеду;

Ды злы абычай -
Водкі дай ды дай.
За то ўзяўшы дзесятку,
Не патрапім у хатку,

І ў полі паснём,
Гдзе п'яныя жнём.
Лепша ўзялі б дваццатку,
Шлі цвярозы у хатку

На пасцельцы спаць,
Бога не гневаць.