Кветку першую з-пад сьнегу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З лісту
Верш
Аўтар: Аляксандар Алесь
Пераклад: Анатоль Зімёнка
Крыніца: Полымя 4 1927

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ЛІСТУ
О. Олесь

Кветку першую з-пад сьнегу,
У чужым знайшоўшы краю,
Я табе, мая галубка,
Ў край наш родны пасылаю…

Хай цябе яна вітае
Пацалункамі і сьмехам
І раскажа, як зімою
Вецер вые па-застрэхам…

Хай раскажа, як вясною
Кожны корчык аджывае,
Як зяленіцца галінка
І травіца прарастае…

Папытайся, як скурлычуць
Жураўлі ў нябесным лёце
І як сонейка сьмяецца,
Калі сьвеціцца ў балоце…

Хай твой жаль яна разьвее,
Поўніць пахам твой куточак,
Каб з грудзей тваіх раздаўся
Сьмех дзявочы, як званочак…

Пераклад з украінскае А. Зіміонка.