Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919)/Прадмова
Прадмова Прадмова Аўтар: Усевалад Ігнатоўскі 1919 год |
Уступ да гісторыі Беларусі → |
ПРАДМОВА.
Нам усім добра вядомы той соцыяльна-політычны уклад жыцьця, які быӯ пад цяжкаю рукою самаӯладзтва у ва ӯсей Расіі і ӯ нас на Беларусі. Змагаючысь з усім тым, што было жывым, карысным для народу, самаӯладзтва змагалася і з усім тым, што мела на сабе адзнакі мейсцовага ці нацыянальнага напрамку. Усё вялікае, агульнае ставілася замест дробнага мейсцовага і нацыянальнага. Панавала ідэя імпэрыялізму. Афіцыяльна істнавала політычна і культурна толькі ядыная і непадзельная Расія, якая ведала і падтрымывала ядыную і непадзельную гісторыю, агульна-рускую гісторыю. Такая гісторыя чыталася і выкладалася ӯ ва ӯсіх школах імпэрыі, і яе вучылі ӯсе народы імпэрыі, на якой-бы мове яны ні размаӯлялі, да якой-бы нацыянальнасьці яны ні належалі. На гэтай агульнарускай гісторыі адукаваліся і мы — беларусы.
У часы імпэрыі не зварачалася увагі на тое, што з культурнага пагляду ніколі ня было цэльнай ядынай Расіі. Было зьневажана тое, што гэтая політычна-ядыная Расія лічыць у сваім складзе 140 народаӯ; што прырода Расіі сьпявае размаітые сьпевы і фармуе асобные этнаграфічные твары народаӯ; што падданые ядынай імпэрыі размаӯляюць размаітымі мовамі і маюць кожны сваё мінулае, на каторым будуецца будучына.
І што-ж зрабілася? Зрабілася тое, што і павінна было зрабіцца. Мы ніколі ня ведалі і цяпер ня ведаем агульнарускай гісторыі, бо толькі тагды магчыма знаць агульнае, калі мы ведаем дробнае, асабістае, прыватнае. У гісторыі, так сама як і ӯ другіх навуках, павінна ісьці не ад агульнага да асабістага, а наадварот.
Здавалася, моцна стаіць залезны кумір самаӯладзтва, моцна трымае ӯ магутных руках культурную, этнаграфічную, геаграфічную і політыка-соцыяльную размаітасьць. Але прабіӯ час, і рухнуӯ кумір, бо ня было ӯ яго апоры, бо былі ӯ яго, як у таго біблейскага куміра, гліняные ногі. Калі ӯпаӯ кумір, то ӯвесь абшар Расіі засыпаӯ ён сваімі руінамі і драбязгамі. Паднялася вялікая цемра ад густога пылу. І здавалася нам, што нічога няма ӯкола нас, апроч гэтай цемры і пылу. Але аблёгся пыл, зьнікла цемра, і пачалі мы аглядацца навакола. Пад нагамі нашымі, сярод руін і драбязгаӯ ӯжо пачалі выбівацца з пладавітай глебы чалавечага жыцьця новые, чуць прыметные расьліны. Сярод гэтых новых расьлін асабліва хутка пачалі падымацца ӯгару расьліны фэдэралізму, іначай кажучы, расьліны індывідуалізму і індукцыйнай творчасьці.
Пачалося на могілках новае жыцьце. У нашые часы мы бачым, як усё навакола нас фэдэралізуецца.
Найперш ад усяго пачалася, фэдэралізацыя ӯ політычным будаӯніцтве. Замест ядынай і непадзельнай Расійскай імпэрыі мы бачым шмат новых політычных арганізмаӯ. У цяжкіх муках творчасьці нараджаюцца на сьвет дзяржавы прыгняцёных невялікіх, нават маленькіх нардаӯ. Урэшце, і Беларусь наша пабачыла ӯ векавечным сьне сваё дзяржаӯнае мінулае, загаварыла аб сваіх чалавечых правох і пачала сярод рэвалюцыйнага і ваеннага гурагану будаваць сваю дзяржаӯнасьць.
За політыкай пайшло фэдэралізавацца і эканамічнае жыцьце. Кожная старана пачала з вялікаю увагаю падлічываць свае народные скарбы, капіталы і маетнасьці. Зьявіліся гандлёвые палаты і эканамічные місыі ӯ размаітых народаӯ.
У пазьнейшые часы фэдэралізуецца штукарства, фэдэралізуецца і навука, шукаючы для сваей творчасьці і працы грунту ӯ мяйсцовым і нацыянальным жыцьці. Паміж іншымі навукамі пачала сваю фэдэралізацыю і гісторыя. У шырокіх колах грамадзянства пайшоӯ вялікі спрос на гісторыі асобных народаӯ, якіе да апошніх часаӯ і за народы ня лічыліся. Агульные курсы перасталі здаволіваць чалавека, бо ён не знаходзіӯ там таго, што датычыць жыцьця асобных народаӯ. Падняӯся спрос і на гісторыю нашай бацькаӯшчыны Беларусі.
Цяжкую працу будзе зараз несьці той, хто задасцца мэтай працаваць над гісторыей асобнага народу, напрыклад, беларусаӯ. Вайна зруйнавала край. „Эвакуацыі“ на захад і на ӯсход зьнішчылі край ня толькі ӯ эканамічным, але і ӯ навукова-культурным сэнсе. Няма гістарычных матар’ялаӯ, няма падручнікаӯ. Рэвалюцыйны гураган не дае магчымасьці працаваць спакойна, об’ектыӯна. Апроч таго, ня звыклі мы да працы над чымсь невялікім, дробным. Мы прызвычаіліся лёгка глядзець на дробнае і не даваць яму цаны, а часам мы і зусім дробнага ня бачым.
Цяпер трэба пісаць і працаваць іначай. Мы павінны згары спусьціцца ӯніз, каб тут унізе, а не з вышыні птушага лёту рабіць нашу працу. Калі чалавек з вышыні птушага лёту глядзіць уніз, усё здаецца яму гладкім, роӯным і простым. Ён бачыць толькі плян і ня можа шчыльна прыглядзецца да асабістасьцей размаітакалёрнага малюнку. Каб знаць дэталі малюнку, трэба спусьціцца ӯніз.
Узяӯшы ӯ рукі ясны ліхтарнічак, павінны мы крок за крокам абыйсьці мінулае нашай бацькаӯшчыны. А ні адзін куточак нашаго мнагапакутнага жыцьця ня можа і не павінен астацца бяз нашага абгляду. І калі ӯсе нават найцямнейшые куточкі жыцьця кожнага народу будуць вядомы, тагды толькі магчыма будзе ӯзяць крыльля вольнай птушкі, падняцца ӯверх і адтуль з вышыні паглядзець на жыцьце ӯсіх народаӯ. Такі пагляд з вышыні дадасьць да нашага малюнку агульны плян жыцьця.
Але раней трэба ӯзяцца за чорную працу. Ужо прыйшоӯ гэты час працы, час індукцыйнай будоӯлі. Над крыжамі бацькоӯ падымаецца новая, маладая Беларусь. Цяжкай працай, белай, чыстай душою бярэ яна мейсцо сярод братоӯ сваіх, другіх славянскіх народаӯ.
«Годзе ӯ полі, ӯ лясох ты, старонка, і так (Янка Купала). |