Кароткая гісторыя Беларусі (1910, кірыліца)/Прамова Мелешкі
Прамова Мялешкі Проза 1910 год |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прамова Мялешкі. |
Для лепшай характэрыстыкі часоў і людзей канца XVI сталецьця не малую вагу мае ніжэй надрукаваная мова каштэляна (паветовы даўнейшы чын) Смаленскаго, Мелешкі каторую ён казаў па беларуску на Сэйме ў Варшаве ў 1589 гаду за караля Жыгімонта III.
„Найяснейшы, Міласьцівы Каралю і на мяне ласкавые Панове Браця!
„Выехаўшы з дому Богу есьмы я помаліў каб к вам здороў прыехаў, ды і вашу міласць здаровых агледаў, ды і прывітаў.
„Прышло мне з вамі радзіці, а я на гэтакіх зьездах ніколі не бываў і з Каралём Яго Міласьцію ніколі не заседаў; толкі за пакойнікоў Князёў нашых (тых) каторые каралевалі, (і тых) што воеводамі бывалі. Сэнтэнціі гэтых не бывало, па просту правым сэрцам гаварылі. Палітыкі не зналі, а ў рот праўдаю як солей у вочы кідывалі.
„Скора-ж каралі больш немцоў чым нас улюбілі, зараз што старые, нашые, сабралі то ўсё немцом раздалі.
„Нашые гаспадары, проч Жыгімонта Аўгуста Караля (таго нечэга і ў людзі лічыці) бо той Подлясе і Валынь вынішчыў Ляхам менючыся. Але Жыгімонта перваго салодкая памяць Яго! бо той немцоў як сабак нелюбіў і ляхоў з іх хітросьцею вельмі нелюбіў. А Літву і Русь нашу любіцельно мілаваў і гараздо лепш нашые за яго меваліся, хаця ў так дарагіх сьвітах не хаджывалі. Другіе без нагавіц як Бэрнардыны гулялі, а сарочкі аж да костак, а шапкі аж да самаго паяса нашывалі… Дай Божэ ізноў такой гадзіны даждаці і цяпер. Я сам калі па дамоваму ўбіраюся то Еймосць пані Мсціслаўская, малжонка мая нацешыціся і наглядзеціся на мяне ня можэць.
„Надта, ужо агледзімося на ўсё тое Мілосцівые Панове Брацьця і на тую нужду нямецкую штуку што наброілі. А калі-ж то ў іх бывало? — У сукнях перэстых ходзяць, а грашэй без чысла маюць — а што гарадоў і мест дзержаць то не хыхі! да вун як і замешаліся, і па польску з намі ўсе гараздо умеюць гаварыці і ўсё ліхое каралём Панам і Рэчыпосполітай як тут было баламуцяць. А калі сам немчыно ідзе ці жэна яго паступае, то церэз скурку скрыпіць, шелясьціць і дарагім піжмам воняець. Калі-ж да цябе панічык прыедзе, частуй-жэ яго дастаткам, да ешчэ і жонку сваю подле яго пасадзі — а ён сядзіць як бес надуўшыся, маркуець, шапкай ці капелюшом перэкрыўляець і з жонкаю нашэптываець ды і ў далоньку скрабець. Ды калі-ж бы гэтакога чорта кулаком у морду, ці па ліцам, ці па хрыпце так, каб король Яго Міласць ня слухаў, нехай бы морды такой паганай не надымаў.
„Помню я караля Гэнрыка, каторы з заморскай і нямецкай стараны быў, ды зразумеў што мы Яму ня многа давалі шебункаваці, а Немцы яго не вельмі перэкрыковалі, так і ён пазнаўшы што то не штука, ды і сам нікому не аказаўшыся проч паехаў аж у сваю старонку, аж за морэ скікнуў.
„Кажучы праўду, не так вінават кароль, як гэтые радные баламуты, што пры ём сідзяць ды круцяць. Многа тутака такіх ёсць што хоць нашая костка, аднак сабачым мясам абрасла і ваняе.
Тые што нас дзеруць і губяць, а за іх баламутнямі нашынец пажывіціся ня можэць. Рэчыпосполітую губяць і Валынь з Падлясем прапаў. Знаю! нам прыступіло што ходзім як падварэные, бо ся іх боімо і праўды ня мовімо, ешчэ з пахлебнымі языкамі патаківаемо. А калі-б гэтакого беса кулаком у морду, забыў бы другі муціці.
„І то міласцівые Панове не малая шкода: слугі хаваемо Ляхі. Давай-жэ яму сукню хвален—дыфзоваю, карміж яго сласна (ласа) а з іх службы ніякай немаш; і толькі ўбраўшыся на высокіх падкоўках до дзевак дыбле, з вялікаго куфля трубіць. Ты пане за стол, а слуга сабе за стол — ты боршчык, а слуга лях, на пакутніку штуку мяса — ты за фляшу, а ён за другую, а калі слаба дзержыш то ён і з рук вырве; толькі пільнуе скора з дому ты, то ён маўчком прыгэсціцца табе да жонкі; і такога чортопалоха з немцамі выгнаці, што да нас улезьлі праціўко праву нашаму.
„О старожытные нашы паклоны (падаткі) Смоленскіе прэдзірайце вочы, лепш чым о Інфлянты, бо тые мечнікі (маскалі) як ўлезуць, то іх і зублём ня выкурыш, як пчолы ад мёду.
„То ўсе погаварылі есьмо аб розных утратах нашых а і гэта не малая штука: коні дрыганты на стайні хаваці — давай-жэ ім і ў лето і ў зіме авёс і сено — падсцілай-жэ іх што ноч — хавай-жэ для іх слугу-ляха конюшаго і машталера, а з іх ніякоі службы не пытай, а колі-ж ешчэ Лях як жэрэбец будзе ржаць каля дзевок як дрыгант каля кабыл; прыміж к яму двох літвіноў на страж, бо і сам дідко не ўпільнуе.
„І то на сьвеце дурніна — гадзіннікі нам меці: мне прытрапілося на тандэнце ў Кіеве купіці; далісьмо за яго тры капы грошэй, а як есьмо да Вільна на направу паслалі, ажно на пятую капу круціць злодзей заморшчык. Добры то наш гадзіннік пятух! што нехібне, а паўночы кукаракуе! І то вельмі страшная шкода гологудзкіе куры хаваці, іх дастаткам вялікім жывіці і інные пташкі смажыці. Торты гэтые цынамонам мігдаламі багато цукроваці. А за маей памяці прысмакоў гэтых не бывало. Добрая была гуска з грыбкамі, качка з перчыкам, пячонка з цыбулей ці з чэснаком, а калі на перэпышные дастаткі каша рыжовая з шафранам. Віна вэнгерскаго не зажывалі перэд тым малмазію скромна півалі, мядок і гарэлочку дзюбалі — але грошы поддастаткам мевалі, муры сільные муравапі і вайну слаўную крэпко і лепш дзержалі як цяпер.
„І то не до рэчы. Ў багатых сукнях пані ходзяць; не зналі перэд тым гэтых португалі ці фортугалі!.. — а падалок рухаецца а каля падалка чэпляецца, а дваранін у ножку як сокал загледае, каб гдзе шчупнуці салодкаго мяса. Тож я радзіў бы нехай белажонкі нашые ў запінаные даўные убіраліся казакіны, шнурованые — на задзе насілі распоркі, а к таму каб з немецка зарывалі плюдрыкі, не так бы хутко охотнікі мілостные любіцельну скрадывалі брэдню. А цяпер, хаця з рогатыною на ваці стой у жывые вочы, такога беса не упільнуеш!…
„Далей а чым з вамі радзіці не знаю. То Вашай Міласьці прыпамінаю каб заўсёды (колькі) сэнатароў і (паноў польскіх, толькі і) Літоўскіх пры каралі Яго Міласьці было.
„(Мо) быўбы і я, толькі каралеўшчыны не маю, бо перэд другімі не ўхапіў.
„А што есьмо казалі ўсё праўда.
„А Уршулю королеўну (дачку) Яго Міласьці, міленько ў ручку цалуем, як (і) другіе малодшые сэнаторчыкі. Не дзівіцесе Панове Браце! — Век вяком сказывае: — „сівізна ў барадзе і чорт у ледзьвях за паясом“ — а — „харошае віданьне кусіць“.
„Ня толька ў Смаленску, але і ў Мозыру ўвесь павет а тым даўно радзіў, кагоб мудраго да вас на той зьезд (сэйм) к той сэнтэнціі выправіці. — Мяне вядомаго тых спраў да Вашай Міласьці (паслалі) і каб Господзь Бог даў умеці перэд каралём Яго Міласцею і Вамі Панове Браця, адкрыці нашые рады.
„(Нехай) сказаўбы хто з вас лепш, толькі не баламуцячы і я на том перэстану.
Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.