Перайсці да зместу

Канстытуцыя Беларускай ССР (1978)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Канстытуцыя Беларускай ССР
Аўтар: Вярхоўны Савет БССР
Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/kanstytutsyi-belarusi/konstitutsiya-1978-goda/

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!

КАНСТЫТУЦЫЯ

(АСНОЎНЫ ЗАКОН)

БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ

Прынята на нечарговай дзевятай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання 14 красавіка 1978 года

КАНСТЫТУЦЫЯ

(АСНОЎНЫ ЗАКОН)

БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ

Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, здзейсненая рабочымі і сялянамі Расіі пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі на чале з У. І. Леніным, звергнула ўладу капіталістаў і памешчыкаў, устанавіла дыктатуру пралетарыяту і стварыла Савецкую дзяржаву — асноўную зброю абароны рэвалюцыйных заваёў, будаўніцтва сацыялізму і камунізму.

У выніку стваральнай дзейнасці савецкага народа пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі ў СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамадства — грамадства сапраўднай свабоды людзей працы, у якім створаны магутныя прадукцыйныя сілы, усталяваліся сталыя сацыялістычныя грамадскія адносіны, няўхільна павышаецца дабрабыт і культура народа, склаўся і ўмацаваўся непарушны саюз рабочага класа, калгаснага сялянства і народнай інтэлігенцыі, сфарміравалася новая гістарычная супольнасць людзей — савецкі народ.

Вялікі Кастрычнік азнаменаваў карэнны паварот у лёсе ўсіх нацый і народнасцей нашай краіны. Стаўшы на шлях сацыялістычнай рэвалюцыі, рабочыя і сяляне Беларусі з дапамогай рускага пралетарыяту ўпершыню ў гісторыі здабылі сваю дзяржаўнасць, утварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Аб’яднанне Беларускай ССР і іншых савецкіх рэспублік у адзіную саюзную дзяржаву — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік прымножыла сілы і магчымасці народаў нашай краіны ў ажыццяўленні карэнных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, пабудове сацыялізму і абароне яго вялікіх заваёў.

Ва ўмовах сацыялізму, дзякуючы паслядоўнаму ажыццяўленню ленінскай нацыянальнай палітыкі партыі, апіраючыся на ўсебаковую брацкую дапамогу вялікага рускага народа, народаў усіх савецкіх рэспублік, працоўныя Беларусі дасягнулі вялікіх поспехаў у развіцці экономікі, навукі, культуры.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка — раўнапраўная рэспубліка ў саставе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які ўвасабляе дзяржаўнае адзінства савецкага народа, згуртоўвае ўсе нацыі і народнасці для сумеснага будаўніцтва камунізму.

Народ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі,

кіруючыся ідэямі навуковага камунізму,

усведамляючы сябе неад’емнай часткай усяго савецкага народа,

захоўваючы пераемнасць канстытуцыйнага развіцця нашай краіны, ідэй і прынцыпаў Канстытуцыі Беларускай ССР 1919 года, Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 года, Канстытуцыі Беларускай ССР 1937 года і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй (Асноўным Законам) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якая замацавала асновы грамадскага ладу і палітыкі СССР, устанавіла правы, свабоды і абавязкі грамадзян, прынцыпы арганізацыі і мэты сацыялістычнай агульнанароднай дзяржавы, прымае і абвяшчае гэту Канстытуцыю.

I. АСНОВЫ ГРАМАДСКАГА ЛАДУ І ПАЛІТЫКІ БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

ГЛАВА 1. ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА

[правіць]

Артыкул 1. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ёсць сацыялістычная агульнанародная дзяржава, якая выражае волю і інтарэсы рабочых, сялян і інтэлігенцыі, працоўных рэспублікі ўсіх нацыянальнасцей.


Артыкул 2. Уся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу.

Народ ажыццяўляе дзяржаўную ўладу праз Саветы народных дэпутатаў, якія складаюць палітычную аснову Беларускай ССР.

Усе іншыя дзяржаўныя органы з’яўляюцца падкантрольнымі і падсправаздачнымі Саветам народных дэпутатаў.

Артыкул 3. Арганізацыя і дзейнасць Савецкай дзяржавы будуюцца ў адпаведнасці з прынцыпам дэмакратычнага цэнтралізму: выбарнасцю ўсіх органаў дзяржаўнай улады знізу даверху, падсправаздачнасцю іх народу, абавязковасцю рашэнняў вышэйстаячых органаў для ніжэйстаячых. Дэмакратычны цэнтралізм спалучае адзінае кіраўніцтва з ініцыятывай і творчай актыўнасцю на месцах, з адказнасцю кожнага дзяржаўнага органа і службовай асобы за даручаную справу.

Артыкул 4. Савецкая дзяржава, усе яе органы дзейнічаюць на аснове сацыялістычнай законнасці, забяспечваюць ахову правапарадку, інтарэсаў грамадства, правоў і свабод грамадзян.

Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, службовыя асобы абавязаны захоўваць Канстытуцыю СССР, Канстытуцыю Беларускай ССР і савецкія законы.

Артыкул 5. Найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця выносяцца на ўсенароднае абмеркаванне, а таксама ставяцца на ўсенароднае галасаванне (рэферэндум).

Артыкул 6. Кіруючай і накіроўваючай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з’яўляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза. КПСС існуе для народа і служыць народу.

Узброеная марксісцка-ленінскім вучэннем, Камуністычная партыя вызначае генеральную перспектыву развіцця грамадства, лінію ўнутранай і знешняй палітыкі СССР, кіруе вялікай стваральнай дзейнасцю савецкага народа, надае планамерны, навукова абгрунтаваны характар яго барацьбе за перамогу камунізму.

Усе партыйныя арганізацыі дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі СССР.

Артыкул 7. Прафесіянальныя саюзы, Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі, кааператыўныя і іншыя грамадскія арганізацыі ў адпаведнасці са сваімі статутнымі задачамі ўдзельнічаюць у кіраванні дзяржаўнымі і грамадскімі справамі, у вырашэнні палітычных, гаспадарчых і сацыяльна-культурных пытанняў.

Артыкул 8. Працоўныя калектывы ўдзельнічаюць у абмеркаванні і вырашэнні дзяржаўных і грамадскіх спраў, у планаванні вытворчасці і сацыяльнага развіцця, у падрыхтоўцы і расстаноўцы кадраў, у абмеркаванні і вырашзнні пытанняў кіравання прадпрыемствамі і ўстановамі, паляпшэння ўмоў працы і быту, выкарыстання сродкаў, прызначаных для развіцця вытворчасці, а таксама на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы і матэрыяльнае заахвочванне.

Працоўныя калектывы развіваюць сацыялістычнае спаборніцтва, садзейнічаюць распаўсюджванню перадавых метадаў работы, умацаванню працоўнай дысцыпліны, выхоўваюць сваіх членаў у духу камуністычнай маралі, клапоцяцца аб павышэнні іх палітычнай свядомасці, культуры і прафесіянальнай кваліфікацыі.

Артыкул 9. Асноўным напрамкам развіцця палітычнай сістэмы савецкага грамадства з’яўляецца далейшае разгортванне сацыялістычнай дэмакратыі: усё больш шырокі ўдзел грамадзян у кіраванні справамі дзяржавы і грамадства, удасканаленне дзяржаўнага апарату, павышэнне актыўнасці грамадскіх арганізацый, узмацненне народнага кантролю, умацаванне прававой асновы дзяржаўнага і грамадскага жыцця, расшырэнне публічнасці, пастаянны ўлік грамадскай думкі.

ГЛАВА 2. ЭКАНАМІЧНАЯ СІСТЭМА

[правіць]

Артыкул 10. Аснову эканамічнай сістэмы Беларускай ССР складае сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў форме дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай уласнасці.

Сацыялістычнай уласнасцю з’яўляецца таксама маёмасць прафсаюзных і іншых грамадскіх арганізацый, неабходная ім для ажыццяўлення статутных задач. Дзяржава ахоўвае сацыялістычную ўласнасць і стварае ўмовы для яе прымнажэння.

Ніхто не мае права выкарыстоўваць сацыялістычную ўласнасць з мэтай асабістай нажывы і ў іншых карыслівых мэтах.

Артыкул 11. Дзяржаўная ўласнасць — агульны здабытак усяго савецкага народа, асноўная форма сацыялістычнай уласнасці.

У выключнай уласнасці дзяржавы знаходзяцца: зямля, яе нетры, воды, лясы. Дзяржаве належаць асноўныя сродкі вытворчасці ў прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, сродкі транспарту і сувязі, банкі, маёмасць арганізаваных дзяржавай гандлёвых, камунальных і іншых прадпрыемстваў, асноўны гарадскі жыллёвы фонд, а таксама іншая маёмасць, неабходная для ажыццяўлення задач дзяржавы.

Артыкул 12. Уласнасцю калгасаў і іншых кааператыўных арганізацый, іх аб’яднанняў з’яўляюцца сродкі вытворчасці і іншая маёмасць, неабходная ім для ажыццяўлення статутных задач.

Зямля, якую займаюць калгасы, замацоўваецца за імі ў бясплатнае і бестэрміновае карыстанне.

Дзяржава садзейнічае развіццю калгасна-кааператыўнай уласнасці і яе збліжэнню з дзяржаўнай.

Калгасы, як і іншыя землекарыстальнікі, абавязаны эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, беражліва адносіцца да яе, павышаць яе ўрадлівасць.

Артыкул 13. Аснову асабістай уласнасці грамадзян Беларускай ССР складаюць працоўныя даходы. У асабістай уласнасці могуць знаходзіцца прадметы ўжытку, асабістага спажывання, выгод і падсобнай хатняй гаспадаркі, жылы дом і працоўныя зберажэнні. Асабістая ўласнасць грамадзян і права яе наследавання ахоўваюцца дзяржавай.

У карыстанні грамадзян могуць знаходзіцца ўчасткі зямлі, якія адводзяцца ва ўстаноўленым законам парадку для вядзення падсобнай гаспадаркі (уключаючы ўтрыманне жывёлы і птушкі), садоўніцтва і агародніцтва, а таксама для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Грамадзяне абавязаны рацыянальна выкарыстоўваць адведзеныя ім зямельныя ўчасткі. Дзяржава і калгасы аказваюць садзейнічанне грамадзянам у вядзенні падсобнай гаспадаркі.

Маёмасць, якая знаходзіцца ў асабістай уласнасці або ў карыстанні грамадзян, не павінна служыць для атрымання непрацоўных даходаў, выкарыстоўвацца на шкоду інтарэсам грамадства.

Артыкул 14. Крыніцай росту грамадскага багацця, дабрабыту народа і кожнага савецкага чалавека з’яўляецца свабодная ад эксплуатацыі праца савецкіх людзей.

У адпаведнасці з прынцыпам сацыялізму «Ад кожнага — па здольнасцях, кожнаму — па працы» дзяржава ажыццяўляе кантроль за мерай працы і спажывання. Яна вызначае размер падатку на даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню.

Грамадска карысная праца і яе вынікі вызначаюць становішча чалавека ў грамадстве. Дзяржава, спалучаючы матэрыяльныя і маральныя стымулы, заахвочваючы наватарства, творчыя адносіны да работы, садзейнічае ператварэнню працы ў першую жыццёвую патрэбнасць кожнага савецкага чалавека.

Артыкул 15. Вышэйшая мэта грамадскай вытворчасці пры сацыялізме — найбольш поўнае задавальненне растучых матэрыяльных і духоўных патрэбнасцей людзей.

Апіраючыся на творчую актыўнасць працоўных, сацыялістычнае спаборніцтва, дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу, удасканальваючы формы і метады кіраўніцтва эканомікай, дзяржава забяспечвае рост прадукцыйнасці працы, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці работы, дынамічнае, планамернае і прапарцыянальнае развіццё народнай гаспадаркі.

Артыкул 16. Эканоміка Беларускай ССР з`яўляецца састаўной часткай адзінага народнагаспадарчага комплексу, які ахоплівае ўсе звенні грамадскай вытворчасці, размеркавання і абмену на тэрыторыі СССР.

Кіраўніцтва эканомікай ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця, з улікам галіновага і тэрытарыяльнага прынцыпаў, пры спалучэнні цэнтралізаванага кіравання з гаспадарчай самастойнасцю і ініцыятывай прадпрыемстваў, аб’яднанняў і іншых арганізацый. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваюцца гаспадарчы разлік, прыбытак, сабекошт, іншыя эканамічныя рычагі і стымулы.

Артыкул 17. У Беларускай ССР у адпаведнасці з законам дапускаюцца індывідуальная працоўная дзейнасць у сферы саматужна-рамесных промыслаў, сельскай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання насельніцтва, а таксама іншыя віды дзейнасці, заснаваныя выключна на асабістай працы грамадзян і членаў іх сем’яў. Дзяржава рэгулюе індывідуальную працоўную дзейнасць, забяспечваючы яе выкарыстанне ў інтарэсах грамадства.

Артыкул 18. У інтарэсах цяперашняга і будучых пакаленняў у Беларускай ССР прымаюцца неабходныя меры для аховы і навукова абгрунтаванага, рацыянальнага выкарыстання зямлі і яе нетраў, водных рэсурсаў, расліннага і жывёльнага свету, для захавання ў чысціні паветра і вады, забеспячэння ўзнаўлення прыродных багаццяў і паляпшэння асяроддзя, якое акружае чалавека.

ГЛАВА 3. САЦЫЯЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І КУЛЬТУРА

[правіць]

Артыкул 19. Сацыяльную аснову Беларускай ССР складае непарушны саюз рабочых, сялян і інтэлігенцыі.

Дзяржава садзейнічае ўзмацненню сацыяльнай аднароднасці грамадства — сціранню класавых адрозненняў, істотных адрозненняў паміж горадам і вёскай, разумовай і фізічнай працай, усебаковаму развіццю і збліжэнню ўсіх нацый і народнасцей СССР.

Артыкул 20. У адпаведнасці з камуністычным ідэалам «Свабоднае развіццё кожнага ёсць умова свабоднага развіцця ўсіх» дзяржава ставіць сваёй мэтай расшырэнне рэальных магчымасцей для прымянення грамадзянамі сваіх творчых сіл, здольнасцей і талентаў, для ўсебаковага развіцця асобы.

Артыкул 21. Дзяржава клапоціцца аб паляпшэнні ўмоў і ахове працы, яе навуковай арганізацыі, аб скарачэнні, а ў далейшым і поўным выцясненні цяжкай фізічнай працы на аснове комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.

Артыкул 22. У Беларускай ССР паслядоўна ажыццяўляецца праграма ператварэння сельскагаспадарчай працы ў разнавіднасць індустрыяльнай; расшырэння ў сельскай мясцовасці сеткі ўстаноў народнай асветы, культуры, аховы здароўя, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі; пераўтварэння сёл і вёсак у добраўпарадкаваныя пасёлкі.

Артыкул 23. На аснове росту прадукцыйнасці працы дзяржава няўхільна ажыццяўляе курс на павышэнне ўзроўню аплаты працы, рэальных даходаў працоўных.

У мэтах больш поўнага задавальнення патрэбнасцей савецкіх людзей ствараюцца грамадскія фонды спажывання. Дзяржава пры шырокім удзеле грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў забяспечвае рост і справядлівае размеркаванне гэтых фондаў.

Артыкул 24. У Беларускай ССР дзейнічаюць і развіваюцца дзяржаўныя сістэмы аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі. Дзяржава заахвочвае дзейнасць кааператыўных і іншых грамадскіх арганізацый ва ўсіх сферах абслугоўвання насельніцтва. Яна садзейнічае развіццю масавай фізічнай культуры і спорту.

Артыкул 25. У Беларускай ССР існуе і ўдасканальваецца адзіная сістэма народнай асветы, якая забяспечвае агульнаадукацыйную і прафесіянальную падрыхтоўку грамадзян, служыць камуністычнаму выхаванню, духоўнаму і фізічнаму развіццю моладзі, рыхтуе яе да працы і грамадскай дзейнасці.

Артыкул 26. У адпаведнасці з патрэбнасцямі грамадства дзяржава забяспечвае планамернае развіццё навукі і падрыхтоўку навуковых кадраў, арганізоўвае ўкараненне вынікаў навуковых даследаванняў у народную гаспадарку і іншыя сферы жыцця.

Артыкул 27. Дзяржава клапоціцца аб ахове, прымнажэнні і шырокім выкарыстанні духоўных каштоўнасцей для маральнага і эстэтычнага выхавання савецкіх людзей, павышэння іх культурнага ўзроўню. У Беларускай ССР усямерна заахвочваецца развіццё прафесіянальнага мастацтва і народнай мастацкай творчасці.

ГЛАВА 4. ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ І АБАРОНА САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ АЙЧЫНЫ

[правіць]

Артыкул 28. Беларуская ССР у знешнепалітычнай дзейнасці кіруецца мэтамі, задачамі і прынцыпамі знешняй палітыкі, вызначанымі Канстытуцыяй СССР.

У Беларускай ССР прапаганда вайны забараняецца.

Артыкул 29. У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР абарона сацыялістычнай Айчыны адносіцца да важнейшых функцый дзяржавы і з’яўляецца справай усяго народа.

У мэтах абароны сацыялістычных заваёў, мірнай працы савецкага народа, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы створаны Узброеныя Сілы СССР і ўстаноўлен усеагульны воінскі абавязак.

Абавязак Узброеных Сіл СССР перад народам — надзейна абараняць сацыялістычную Айчыну, быць у пастаяннай баявой гатоўнасці, якая гарантуе неадкладны адпор любому агрэсару.

Артыкул 30. Беларуская ССР удзельнічае ў забеспячэнні бяспекі і абароназдольнасці краіны, аснашчэнні Узброеных Сіл СССР усім неабходным.

Абавязкі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, службовых асоб і грамадзян па забеспячэнню бяспекі краіны і ўмацаванню яе абароназдольнасці вызначаюцца заканадаўствам Саюза ССР.

II. ДЗЯРЖАВА І АСОБА

[правіць]

ГЛАВА 5. ГРАМАДЗЯНСТВА БЕЛАРУСКАЙ ССР. РАЎНАПРАЎЕ ГРАМАДЗЯН

[правіць]

Артыкул 31. У адпаведнасці з устаноўленым у СССР адзіным саюзным грамадзянствам кожны грамадзянін Беларускай ССР з`яўляецца грамадзянінам СССР.

Падставы і парадак набыцця і страты савецкага грамадзянства вызначаюцца Законам аб грамадзянстве СССР.

Грамадзяне іншых саюзных рэспублік карыстаюцца на тэрыторыі Беларускай ССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі Беларускай ССР.

Грамадзяне Беларускай ССР за граніцай карыстаюцца абаронай і заступніцтвам Савецкай дзяржавы.

Артыкул 32. Грамадзяне Беларускай ССР з’яўляюцца роўнымі перад законам незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў, месца пражывання і іншых акалічнасцей.

Раўнапраўе грамадзян Беларускай ССР забяспечваецца ва ўсіх галінах эканамічнага, палітычнага, сацыяльнага і культурнага жыцця.

Артыкул 33. Жанчына і мужчына маюць у Беларускай ССР роўныя правы.

Ажыццяўленне гэтых правоў забяспечваецца прадастаўленнем жанчынам роўных з мужчынамі магчымасцей у атрыманні адукацыі і прафесіянальнай падрыхтоўкі, у працы, узнагароджанні за яе і павышэнні па рабоце, у грамадска-палітычнай і культурнай дзейнасці, а таксама спецыяльнымі мерамі па ахове працы і здароўя жанчын; стварэннем умоў, якія дазваляюць жанчынам спалучаць працу з мацярынствам; прававой абаронай, матэрыяльнай і маральнай падтрымкай мацярынства і дзяцінства, уключаючы прадастаўленне аплатных водпускаў і іншых ільгот цяжарным жанчынам і мацярам, паступовае скарачэнне рабочага часу жанчын, якія маюць малалетніх дзяцей.

Артыкул 34. Грамадзяне Беларускай ССР розных рас і нацыянальнасцей маюць роўныя правы.

Ажыццяўленне гэтых правоў забяспечваецца палітыкай усебаковага развіцця і збліжэння ўсіх нацый і народнасцей СССР, выхаваннем грамадзян у духу савецкага патрыятызму і сацыялістычнага інтэрнацыяналізму, магчымасцю карыстацца роднай мовай і мовамі іншых народаў СССР.

Якое б там ні было прамое ці ўскоснае абмежаванне правоў, устанаўленне прамых ці ўскосных пераваг грамадзян па расавых і нацыянальных адзнаках, таксама як і ўсякая пропаведзь расавай або нацыянальнай выключнасці, варожасці або пагарды — караюцца па закону.

Артыкул 35. Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства ў Беларускай ССР гарантуюцца прадугледжаныя законам правы і свабоды, у тым ліку права на звяртанне ў суд і іншыя дзяржаўныя органы для абароны належачых ім асабістых, маёмасных, сямейных і іншых правоў. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларускай ССР, абавязаны паважаць Канстытуцыю СССР, Канстытуцыю Беларускай ССР і захоўваць савецкія законы.

Артыкул 36. Беларуская ССР дае права на прытулак іншаземцам, якія праследуюцца за абарону інтарэсаў працоўных і справы міру, за ўдзел у рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым руху, за прагрэсіўную грамадска-палітычную, навуковую або іншую творчую дзейнасць.

ГЛАВА 6. АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ, СВАБОДЫ І АБАВЯЗКІ ГРАМАДЗЯН БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

Артыкул 37. Грамадзяне Беларускай ССР маюць усю паўнату сацыяльна-эканамічных, палітычных і асабістых правоў і свабод, якія абвешчаны і гарантуюцца Канстытуцыяй СССР, Канстытуцыяй Беларускай ССР і савецкімі законамі. Сацыялістычны лад забяспечвае расшырэнне правоў і свабод, пастаяннае паляпшэнне ўмоў жыцця грамадзян па меры выканання праграм сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця. Выкарыстанне грамадзянамі правоў і свабод не павінна прычыняць шкоды інтарэсам грамадства і дзяржавы, правам іншых грамадзян.

Артыкул 38. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на працу, — гэта значыць на атрыманне гарантаванай работы з аплатай працы ў адпаведнасці з яе колькасцю і якасцю і не ніжэй устаноўленага дзяржавай мінімальнага размеру, — уключаючы права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, прафесіянальнай падрыхтоўкай, адукацыяй і з улікам грамадскіх патрэбнасцей. Гэта права забяспечваецца сацыялістычнай сістэмай гаспадаркі, няўхільным ростам прадукцыйных сіл, бясплатным прафесіянальным навучаннем, павышэннем працоўнай кваліфікацыі і навучаннем новым спецыяльнасцям, развіццём сістэм прафесіянальнай арыентацыі і працаўладкавання.

Артыкул 39. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на адпачынак.

Гэта права забяспечваецца ўстанаўленнем для рабочых і служачых працоўнага тыдня, які не перавышае 41 гадзіны, скарочаным рабочым днём для раду прафесій і вытворчасцей, скарочанай працягласцю работы ў начны час; прадастаўленнем штогадовых аплатных водпускаў, дзён штотыднёвага адпачынку, а таксама расшырэннем сеткі культурна-асветных і аздараўленчых устаноў, развіццём масавага спорту, фізічнай культуры і турызму; стварэннем спрыяльных магчымасцей для адпачынку па месцы пражывання і іншых умоў рацыянальнага выкарыстання вольнага часу.

Працягласць рабочага часу і адпачынку калгаснікаў рэгулюецца калгасамі.

Артыкул 40. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на ахову здароўя.

Гэта права забяспечваецца бясплатнай кваліфікаванай медыцынскай дапамогай, якая аказваецца дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя; расшырэннем сеткі ўстаноў для лячэння і ўмацавання здароўя грамадзян; развіццём і ўдасканаленнем тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі; правядзеннем шырокіх прафілактычных мерапрыемстваў; мерамі па аздараўленню навакольнага асяроддзя; асаблівым клопатам аб здароўі падрастаючага пакалення, уключаючы забарону дзіцячай працы, не звязанай з навучаннем і працоўным выхаваннем; разгортваннем навуковых даследаванняў, накіраваных на папярэджанне і зніжэнне захворванняў, на забеспячэнне шматгадовага актыўнага жыцця грамадзян.

Артыкул 41. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасці, а таксама страты карміцеля. Гэта права гарантуецца сацыяльным страхаваннем рабочых, служачых і калгаснікаў, дапамогамі па часовай непрацаздольнасці; выплатай за кошт дзяржавы і калгасаў пенсій па ўзросту, інваліднасці і з выпадку страты карміцеля; працаўладкаваннем грамадзян, якія часткова страцілі працаздольнасць; клопатам аб састарэлых грамадзянах і аб інвалідах; іншымі формамі сацыяльнага забеспячэння.

Артыкул 42. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на жыллё.

Гэта права забяспечваецца развіццём і аховай дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду, садзейнічаннем кааператыўнаму і індывідуальнаму жыллёваму будаўніцтву, справядлівым размеркаваннем пад грамадскім і кантролем жылой плошчы, якая прадастаўляецца па меры ажыццяўлення праграмы будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля, а таксама невысокай платай за кватэру і камунальныя паслугі. Грамадзяне Беларускай ССР павінны беражліва адносіцца да прадастаўленага ім жылля.

Артыкул 43. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на адукацыю.

Гэта права забяспечваецца бясплатнасцю ўсіх відаў адукацыі, ажыццяўленнем усеагульнай абавязковай сярэдняй адукацыі моладзі, шырокім развіццём прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі на аснове сувязі навучання з жыццём, з вытворчасцю; развіццём завочнай і вячэрняй адукацыі; прадастаўленнем дзяржаўных стыпендый і льгот навучэнцам і студэнтам; бясплатнай выдачай школьных падручнікаў; магчымасцю навучання ў школе на роднай мове; стварэннем умоў для самаадукацыі.

Артыкул 44. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на карыстанне дасягненнямі культуры.

Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах; развіццём і раўнамерным размяшчэннем культурна-асветных устаноў; развіццём тэлебачання і радыё, кнігавыдавецкай справы і перыядычнага друку, сеткі бясплатных бібліятэк; расшырэннем культурнага абмену з зарубежнымі дзяржавамі.

Артыкул 45. Грамадзянам Беларускай ССР у адпаведнасці з мэтамі камуністычнага будаўніцтва гарантуецца свабода навуковай, тэхнічнай і мастацкай творчасці. Яна забяспечваецца шырокім разгортваннем навуковых даследаванняў, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасці, развіццём літаратуры і мастацтва. Дзяржава стварае неабходныя для гэтага матэрыяльныя ўмовы, аказвае падтрымку добраахвотным таварыствам і творчым саюзам, арганізоўвае ўкараненне вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў у народную гаспадарку і іншыя сферы жыцця.

Правы аўтараў, вынаходнікаў і рацыяналізатараў ахоўваюцца дзяржавай.

Артыкул 46. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права ўдзельнічаць у кіраванні дзяржаўнымі і грамадскімі справамі, у абмеркаванні і прыняцці законаў і рашэнняў агульнадзяржаўнага і мясцовага значэння. Гэта права забяспечваецца магчымасцю выбіраць і быць выбранымі ў Саветы народных дэпутатаў і іншыя выбарныя дзяржаўныя органы, прымаць удзел ва ўсенародных абмеркаваннях і галасаваннях, у народным кантролі, у рабоце дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і органаў грамадскай самадзейнасці, у сходах працоўных калектываў і па месцы пражывання.

Артыкул 47. Кожны грамадзянін Беларускай ССР мае права ўносіць у дзяржаўныя органы і грамадскія арганізацыі прапановы аб паляпшэнні іх дзейнасці, крытыкаваць недахопы ў рабоце.

Службовыя асобы абавязаны ва ўстаноўленыя тэрміны разглядаць прапановы і заявы грамадзян, даваць на іх адказы і прымаць неабходныя меры.

Праследаванне за крытыку забараняецца. Асобы, якія праследуюць за крытыку, прыцягваюцца да адказнасці.

Артыкул 48. У адпаведнасці з інтарэсамі народа і ў мэтах умацавання і развіцця сацыялістычнага ладу грамадзянам Беларускай ССР гарантуюцца свабоды: слова, друку, сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый.

Ажыццяўленне гэтых палітычных свабод забяспечваецца прадастаўленнем працоўным і іх арганізацыям грамадскіх будынкаў, вуліц і плошчаў, шырокім распаўсюджваннем інфармацыі, магчымасцю выкарыстання друку, тэлебачання і радыё.

Артыкул 49. У адпаведнасці з мэтамі камуністычнага будаўніцтва грамадзяне Беларускай ССР маюць права аб’ядноўвацца ў грамадскія арганізацыі, якія садзейнічаюць развіццю палітычнай актыўнасці і самадзейнасці, задавальненню іх разнастайных інтарэсаў.

Грамадскім арганізацыям гарантуюцца ўмовы для паспяховага выканання імі сваіх статутных задач.

Артыкул 50. Грамадзянам Беларускай ССР гарантуецца свабода веравызнання, гэта значыць права вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, адпраўляць рэлігійныя культы або весці атэістычную прапаганду. Выкліканне варожасці і нянавісці ў сувязі з рэлігійнымі вераваннямі забараняецца.

Царква ў Беларускай ССР аддзелена ад дзяржавы і школа — ад царквы.

Артыкул 51. Сям’я знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Шлюб грунтуецца на добраахвотнай згодзе жанчыны і мужчыны; муж і жонка поўнасцю раўнапраўныя ў сямейных адносінах.

Дзяржава клапоціцца аб сям’і шляхам стварэння і развіцця шырокай сеткі дзіцячых устаноў, арганізацыі і ўдасканалення службы быту і грамадскага харчавання, выплаты дапамог з выпадку нараджэння дзіцяці, прадастаўлення дапамог і льгот мнагадзетным сем’ям, а таксама іншых відаў дапамог і помачы сям’і.

Артыкул 52. Грамадзянам Беларускай ССР гарантуецца недатыкальнасць асобы. Ніхто не можа быць падвергнуты арышту іначай як на падставе судовага рашэння або з санкцыі пракурора.

Артыкул 53. Грамадзянам Беларускай ССР гарантуецца недатыкальнасць жылля. Ніхто не мае права без законнай падставы ўвайсці ў жыллё супраць волі асоб, якія ў ім пражываюць.

Артыкул 54. Асабістае жыццё грамадзян, тайна перапіскі, тэлефонных перагавораў і тэлеграфных паведамленняў ахоўваюцца законам.

Артыкул 55. Павага асобы, ахова правоў і свабод грамадзян — абавязак усіх дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і службовых асоб.

Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на судовую абарону ад замахаў на гонар і годнасць, жыццё і здароўе, на асабістую свабоду і маёмасць.

Артыкул 56. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права абскардзіць дзеянні службовых асоб, дзяржаўных і грамадскіх органаў. Скаргі павінны быць разгледжаны ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя законам.

Дзеянні службовых асоб, якія ўчынены з парушэннем закона, з перавышэннем паўнамоцтваў і якія ўшчамляюць правы грамадзян, могуць быць ва ўстаноўленым законам парадку абскарджаны ў суд.

Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на пакрыццё ўрону, прычыненага незаконнымі дзеяннямі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, а таксама службовых асоб пры выкананні імі службовых абавязкаў.

Артыкул 57. Ажыццяўленне правоў і свабод з`яўляецца неаддзельным ад выканання грамадзянінам сваіх абавязкаў.

Грамадзянін Беларускай ССР абавязан захоўваць Канстытуцыю СССР, Канстытуцыю Беларускай ССР і савецкія законы, паважаць правілы сацыялістычнага супольнага жыцця, з годнасцю несці высокае званне савецкага грамадзяніна.

Артыкул 58. Абавязак і справа гонару кожнага здольнага да працы грамадзяніна Беларускай ССР — добрасумленная праца ў выбранай ім галіне грамадска карыснай дзейнасці, захоўванне працоўнай дысцыпліны. Ухіленне ад грамадска карыснай працы з`яўляецца несумяшчальным з прынцыпамі сацыялістычнага грамадства.

Артыкул 59. Грамадзянін Беларускай ССР абавязан берагчы і ўмацоўваць сацыялістычную ўласнасць. Абавязак грамадзяніна Беларускай ССР — змагацца з крадзяжамі і марнатраўствам дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, беражліва адносіцца да народнага дабра.

Асобы, якія робяць замах на сацыялістычную ўласнасць, караюцца па закону.

Артыкул 60. Грамадзянін Беларускай ССР абавязан ахоўваць інтарэсы Савецкай дзяржавы, садзейнічаць умацаванню яе магутнасці і аўтарытэту.

Абарона сацыялістычнай Айчыны ёсць свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна Беларускай ССР.

Здрада Радзіме — найцяжэйшае злачынства перад народам.

Артыкул 61. Воінская служба ў радах Узброеных Сіл СССР — ганаровы абавязак грамадзян Беларускай ССР.

Артыкул 62. Абавязак кожнага грамадзяніна Беларускай ССР — паважаць нацыянальную годнасць іншых грамадзян, умацоўваць дружбу нацый і народнасцей Савецкай шматнацыянальнай дзяржавы.

Артыкул 63. Грамадзянін Беларускай ССР абавязан паважаць правы і законныя інтарэсы іншых асоб, быць непрымірымым да антыграмадскіх учынкаў, усямерна садзейнічаць ахове грамадскага парадку.

Артыкул 64. Грамадзяне Беларускай ССР абавязаны клапаціцца аб выхаванні дзяцей, рыхтаваць іх да грамадска карыснай працы, выхоўваць дастойнымі членамі сацыялістычнага грамадства. Дзеці абавязаны клапаціцца аб бацьках і аказваць ім дапамогу.

Артыкул 65. Грамадзяне Беларускай ССР абавязаны берагчы прыроду, ахоўваць яе багацці.

Артыкул 66. Клопат аб захаванні гістарычных помнікаў і іншых культурных каштоўнасцей — доўг і абавязак грамадзян Беларускай ССР.

Артыкул 67. Інтэрнацыянальны абавязак грамадзяніна Беларускай ССР — садзейнічаць развіццю дружбы і супрацоўніцтва з народамі іншых краін, падтрыманню і ўмацаванню ўсеагульнага міру.

III. НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАЯ І АДМІНІСТРАЦЫЙНА-ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЯ БУДОВА БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

ГЛАВА 7. БЕЛАРУСКАЯ ССР — САЮЗНАЯ РЭСПУБЛІКА Ў САСТАВЕ СССР

[правіць]

Артыкул 68. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка — суверэнная савецкая сацыялістычная дзяржава. У мэтах паспяховага будаўніцтва камуністычнага грамадства, умацавання эканамічнага і палітычнага адзінства, забеспячэння бяспекі і абароны краіны Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў выніку свабоднага самавызначэння яе народа, на аснове добраахвотнасці і раўнапраўя разам з Савецкімі Сацыялістычнымі Рэспублікамі:

Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Узбекскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Грузінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Азербайджанскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Малдаўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Кіргізскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Таджыкскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Туркменскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай,

Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай аб`ядналася ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік -адзіную саюзную шматнацыянальную дзяржаву.

Зыходзячы з гэтага, Беларуская ССР забяспечвае за Саюзам ССР у асобе яго вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання правы, вызначаныя артыкулам 73 Канстытуцыі СССР.

Па-за межамі, указанымі ў артыкуле 73 Канстытуцыі СССР, Беларуская ССР самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі.

Артыкул 69. Беларуская ССР захоўвае за сабой права свабоднага выхаду з СССР.

Артыкул 70. Веданню Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў асобе яе вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання падлягаюць:

1) прыняцце Канстытуцыі Беларускай ССР і ўнясенне ў яе змяненняў; кантроль за захаваннем Канстытуцыі Беларускай ССР;

2) заканадаўства Беларускай ССР;

3) устанаўленне парадку арганізацыі і дзейнасці рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання;

4) ахова дзяржаўнага парадку, правоў і свабод грамадзян;

5) правядзенне адзінай сацыяльна-эканамічнай палітыкі, кіраўніцтва эканомікай Беларускай ССР; забеспячэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу і ажыццяўленне мерапрыемстваў па рацыянальнаму выкарыстанню і ахове прыродных рэсурсаў;

6) распрацоўка і зацвярджэнне дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, дзяржаўнага бюджэту Беларускай ССР і зацвярджэнне справаздач аб іх выкананні; кіраўніцтва ажыццяўленнем бюджэтаў абласцей і горада Мінска;

7) устанаўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Саюза ССР даходаў, якія паступаюць на ўтварэнне дзяржаўнага бюджэту Беларускай ССР;

8) кіраўніцтва галінамі народнай гаспадаркі саюзна-рэспубліканскага і рэспубліканскага падпарадкавання, аб`яднаннямі і прадпрыемствамі рэспубліканскага падпарадкавання; агульнае кіраўніцтва аб’яднаннямі і прадпрыемствамі мясцовага падпарадкавання;

9) устанаўленне парадку карыстання зямлёй, нетрамі, водамі, лясамі; ахова навакольнага асяроддзя;

10) кіраўніцтва жыллёвай і камунальнай гаспадаркай, гандлем і грамадскім харчаваннем, бытавым абслугоўваннем насельніцтва, жыллёвым будаўніцтвам і добраўпарадкаваннем гарадоў і іншых населеных пунктаў, дарожным будаўніцтвам і транспартам;

11) кіраўніцтва народнай асветай, культурнымі і навуковымі арганізацыямі і ўстановамі Беларускай ССР, аховай здароўя, фізічнай культурай і спортам, сацыяльным забеспячэннем; ахова помнікаў гісторыі і культуры;

12) прадстаўніцтва Беларускай ССР у міжнародных адносінах;

13) амністыя і памілаванне грамадзян, асуджаных судамі Беларускай ССР;

14) вырашэнне іншых пытанняў рэспубліканскага значэння.

Артыкул 71. Беларуская ССР удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесеных да ведання Саюза ССР, у Вярхоўным Савеце СССР, Прэзідыуме Вярхоўнага Савета СССР, Урадзе СССР і іншых органах Саюза ССР. Беларуская ССР забяспечвае комплекснае эканамічнае і сацыяльнае развіццё на сваёй тэрыторыі, садзейнічае ажыццяўленню на тэрыторыі Беларускай ССР паўнамоцтваў Саюза ССР, праводзіць у жыццё рашэнні вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання СССР.

Па пытаннях, якія адносяцца да яе ведання, Беларуская ССР каардынуе і кантралюе дзейнасць прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый саюзнага падпарадкавання.

Артыкул 72. Законы СССР з`яўляюцца абавязковымі на тэрыторыі Беларускай ССР.

Артыкул 73. Тэрыторыя Беларускай ССР не можа быць зменена без яе згоды. Граніцы паміж Беларускай ССР і іншымі саюзнымі рэспублікамі могуць зменьвацца па ўзаемнаму пагадненню адпаведных рэспублік, якое падлягае зацвярджэнню Саюзам ССР.

Артыкул 74. Беларуская ССР мае права ўступаць у адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дагаворы і абменьвацца дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўнікамі, удзельнічаць у дзейнасці міжнародных арганізацый.

Артыкул 75. Суверэнныя правы Беларускай ССР у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР ахоўваюцца Саюзам ССР.

ГЛАВА 8. АДМІНІСТРАЦЫЙНА-ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЯ БУДОВА БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

Артыкул 76. Беларуская ССР вызначае свой абласны, раённы падзел і вырашае іншыя пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы.

Артыкул 77. У Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы знаходзяцца вобласці: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская і горад рэспубліканскага падпарадкавання Мінск.

IV. САВЕТЫ НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ БЕЛАРУСКАЙ ССР І ПАРАДАК ІХ ВЫБРАННЯ

[правіць]

ГЛАВА 9. СІСТЭМА І ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕТАЎ НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ

[правіць]

Артыкул 78. Саветы народных дэпутатаў — Вярхоўны Савет Беларускай ССР, абласныя, раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах, пасялковыя і сельскія Саветы народных дэпутатаў — складаюць адзіную сістэму органаў дзяржаўнай улады.

Артыкул 79. Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — пяць гадоў.

Тэрмін паўнамоцтваў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў — два з палавінай гады.

Выбары ў Саветы народных дэпутатаў назначаюцца не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрміну паўнамоцтваў адпаведных Саветаў.

Артыкул 80. Важнейшыя пытанні, аднесеныя да ведання адпаведных Саветаў народных дэпутатаў, разглядаюцца і вырашаюцца на іх сесіях.

Саветы народных дэпутатаў выбіраюць пастаянныя камісіі, ствараюць выканаўчыя і распарадчыя, а таксама іншыя падсправаздачныя ім органы.

Артыкул 81. Саветы народных дэпутатаў утвараюць органы народнага кантролю, які спалучае дзяржаўны кантроль з грамадскім кантролем працоўных на прадпрыемствах, у калгасах, установах і арганізацыях.

Органы народнага кантролю кантралююць выкананне дзяржаўных планаў і заданняў; вядуць барацьбу з парушэннямі дзяржаўнай дысцыпліны, праяўленнямі месніцтва, ведамаснага падыходу да справы, з безгаспадарчасцю і марнатраўствам, валакітай і бюракратызмам; садзейнічаюць удасканаленню работы дзяржаўнага апарату.

Артыкул 82. Саветы народных дэпутатаў непасрэдна і праз органы, якія імі ствараюцца, кіруюць усімі галінамі дзяржаўнага, гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва, прымаюць рашэнні, забяспечваюць іх выкананне, ажыццяўляюць кантроль за правядзеннем рашэнняў у жыццё.

Артыкул 83. Дзейнасць Саветаў народных дэпутатаў будуецца на аснове калектыўнага, свабоднага, дзелавога абмеркавання і вырашэння пытанняў, публічнасці, рэгулярнай справаздачнасці выканаўчых і распарадчых органаў, іншых органаў, якія ствараюцца Саветамі, перад Саветамі і насельніцтвам, шырокага прыцягнення грамадзян да ўдзелу ў іх рабоце.

Саветы народных дэпутатаў і органы, якія імі ствараюцца, сістэматычна інфармуюць насельніцтва аб сваёй рабоце і прынятых рашэннях.

ГЛАВА 10. ВЫБАРЧАЯ СІСТЭМА

[правіць]

Артыкул 84. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы народных дэпутатаў праводзяцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Артыкул 85. Выбары дэпутатаў з`яўляюцца ўсеагульнымі: усе грамадзяне Беларускай ССР, якія дасягнулі 18 гадоў, маюць права выбіраць і быць выбранымі, за выключэннем асоб, прызнаных ва ўстаноўленым законам парадку страціўшымі розум.

Артыкул 86. Выбары дэпутатаў з’яўляюцца роўнымі: кожны выбаршчык мае адзін голас; усе выбаршчыкі ўдзельнічаюць у выбарах на роўных падставах.

Артыкул 87. Выбары дэпутатаў з`яўляюцца прамымі: дэпутаты ўсіх Саветаў народных дэпутатаў выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна.

Артыкул 88. Галасаванне пры выбарах дэпутатаў з`яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў не дапускаецца.

Артыкул 89. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць арганізацыям Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, прафесіянальных саюзаў, Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі, кааператыўным і іншым грамадскім арганізацыям, працоўным калектывам, а таксама сходам ваеннаслужачых па воінскіх часцях.

Грамадзянам Беларускай ССР і грамадскім арганізацыям гарантуецца свабоднае і ўсебаковае абмеркаванпе палітычных, дзелавых і асабістых якасцей кандыдатаў у дэпутаты, а таксама права агітацыі на сходах, у друку, па тэлебачанню, радыё.

Расходы, звязаныя з правядзеннем выбараў у Саветы народных дэпутатаў, робяцца за кошт дзяржавы.

Артыкул 90. Выбары дэпутатаў у Саветы народных дэпутатаў праводзяцца па выбарчых акругах.

Грамадзянін Беларускай ССР не можа, як правіла, быць выбран больш чым у два Саветы народных дэпутатаў.

Правядзенне выбараў у Саветы забяспечваюць выбарчыя камісіі, якія ўтвараюцца з прадстаўнікоў ад грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і сходаў ваенна-служачых па воінскіх часцях.

Парадак правядзення выбараў у Саветы народных дэпутатаў вызначаецца законамі Саюза ССР і Беларускай ССР.

Артыкул 91. Выбаршчыкі даюць наказы сваім дэпутатам.

Адпаведныя Саветы народных дэпутатаў разглядаюць наказы выбаршчыкаў, улічваюць іх пры распрацоўцы планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця і складанні бюджэту, арганізоўваюць выкананне наказаў і інфармуюць грамадзян аб іх рэалізацыі.

ГЛАВА 11. НАРОДНЫ ДЭПУТАТ

[правіць]

Артыкул 92. Дэпутаты з`яўляюцца паўнамоцнымі прадстаўнікамі народа ў Саветах народных дэпутатаў.

Удзельнічаючы ў рабоце Саветаў, дэпутаты вырашаюць пытанні дзяржаўнага, гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва, арганізоўваюць правядзенне рашэнняў Саветаў у жыццё, ажыццяўляюць кантроль за работай дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

У сваёй дзейнасці дэпутат кіруецца агульнадзяржаўнымі інтарэсамі, улічвае запатрабаванні насельніцтва выбарчай акругі, дабіваецца ажыццяўлення наказаў выбаршчыкаў.

Артыкул 93. Дэпутат ажыццяўляе свае паўнамоцтвы, не парываючы з вытворчай або службовай дзейнасцю.

На час сесій Савета, а таксама для ажыццяўлення дэпутацкіх паўнамоцтваў у іншых выпадках, прадугледжаных законам, дэпутат вызваляецца ад выканання вытворчых або службовых абавязкаў з захаваннем сярэдняга заработку па месцы пастаяннай работы.

Артыкул 94. Дэпутат мае права запыту да адпаведных дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія абавязаны даць адказ на запыт на сесіі Савета.

Дэпутат мае права звяртацца ва ўсе дзяржаўныя і грамадскія органы, прадпрыемствы, установы, арганізацыі па пытаннях дэпутацкай дзейнасці і прымаць удзел у разглядзе пастаўленых ім пытанняў. Кіраўнікі адпаведных дзяржаўных і грамадскіх органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый абавязаны неадкладна прымаць дэпутата і разглядаць яго прапановы ва ўстаноўленыя тэрміны.

Артыкул 95. Дэпутату забяспечваюцца ўмовы для бесперашкоднага і эфектыўнага ажыццяўлення яго правоў і абавязкаў.

Недатыкальнасць дэпутатаў, а таксама іншыя гарантыі дэпутацкай дзейнасці ўстанаўліваюцца Законам аб статусе дэпутатаў і іншымі заканадаўчымі актамі Саюза ССР, заканадаўчымі актамі Беларускай ССР.

Артыкул 96. Дэпутат абавязан рабіць справаздачы аб сваёй рабоце і рабоце Савета выбаршчыкам, а таксама калектывам і грамадскім арганізацыям, якія вылучылі яго кандыдатам у дэпутаты.

Дэпутат, які не апраўдаў давер`я выбаршчыкаў, можа быць у любы час адкліканы па рашэнню большасці выбаршчыкаў ва ўстаноўленым законам парадку.

V. ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

ГЛАВА 12. ВЯРХОЎНЫ САВЕТ БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

Артыкул 97. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады Беларускай ССР з`яўляецца Вярхоўны Савет Беларускай ССР.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР правамоцны вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР і гэтай Канстытуцыяй да ведання Беларускай ССР.

Прыняцце Канстытуцыі Беларускай ССР, унясенне ў яе змяненняў; зацвярджэнне дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, дзяржаўнага бюджэту Беларускай ССР і справаздач аб іх выкананні; утварэнне падсправаздачных яму органаў ажыццяўляюцца выключна Вярхоўным Саветам Беларускай ССР.

Законы Беларускай ССР прымаюцца Вярхоўным Саветам Беларускай ССР або народным галасаваннем (рэферэндумам), якое праводзіцца па рашэнню Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Артыкул 98. Вярхоўны Савет Беларускай ССР складаецца з 485 дэпутатаў, якія выбіраюцца па выбарчых акругах з роўнай колькасцю насельніцтва. Вярхоўны Савет Беларускай ССР па прадстаўленню мандатнай камісіі, якая ім выбіраецца, прымае рашэнне аб прызнанні паўнамоцтваў дэпутатаў, а ў выпадку парушэння заканадаўства аб выбарах — аб прызнанні выбараў асобных дэпутатаў несапраўднымі.

Артыкул 99. Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбірае Старшыню Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і чатырох яго намеснікаў.

Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР кіруе пасяджэннямі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і ведае яго ўнутраным распарадкам.

Артыкул 100. Сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР склікаюцца два разы ў год.

Нечарговыя сесіі склікаюцца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па яго ініцыятыве або па прапанове не менш трэці дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР складаецца з яго пасяджэнняў, а таксама з пасяджэнняў пастаянных і іншых камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, якія праводзяцца ў перыяд паміж яго пасяджэннямі.

Артыкул 101. Права заканадаўчай ініцыятывы ў Вярхоўным Савеце Беларускай ССР належыць Прэзідыуму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Савету Міністраў Беларускай ССР, пастаянным і іншым камісіям Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Вярхоўнаму Суду Беларускай ССР, Пракурору Беларускай ССР.

Права заканадаўчай ініцыятывы маюць таксама грамадскія арганізацыі ў асобе іх рэспубліканскіх органаў.

Артыкул 102. Праекты законаў і іншыя пытанні, унесеныя на разгляд Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, абмяркоўваюцца на яго пасяджэннях. У выпадку неабходнасці праект закона ці адпаведнае пытанне можа быць перададзена для папярэдняга або дадатковага разгляду ў адну або некалькі камісій.

Законы Беларускай ССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР прымаюцца большасцю ад агульнага ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Праекты законаў Беларускай ССР і іншыя важныя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі рашэннем Вярхоўнага Савета Беларускай ССР або Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР могуць быць вынесены на народнае абмеркаванне.

Артыкул 103. Законы Беларускай ССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР публікуюцца на беларускай і рускай мовах за подпісамі Старшыні і Сакратара Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Артыкул 104. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР мае права звярнуцца з запытам да Савета Міністраў Беларускай ССР, да міністраў і кіраўнікоў іншых органаў, якія ўтвараюцца Вярхоўным Саветам Беларускай ССР, а таксама да кіраўнікоў размешчаных на тэрыторыі Беларускай ССР прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый саюзнага падпарадкавання па пытаннях, якія адносяцца да ведання Беларускай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР або службовая асоба, да якой накірован запыт, абавязаны даць вусны або пісьмовы адказ на гэтай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Артыкул 105. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР не можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, арыштаваны або падвергнуты мерам адміністрацыйнага спагнання, якія накладваюцца ў судовым парадку, без згоды Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, а ў перыяд паміж яго сесіямі — без згоды Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Артыкул 106. Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбірае Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — пастаянна дзеючы орган Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, які з’яўляецца падсправаздачным яму ва ўсёй сваёй дзейнасці і ажыццяўляе ў межах, прадугледжаных Канстытуцыяй, функцыі вышэйшага органа дзяржаўнай улады Беларускай ССР у перыяд паміж яго сесіямі.

Артыкул 107. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР выбіраецца з ліку дэпутатаў у саставе Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета, двух намеснікаў Старшыні, Сакратара Прэзідыума і пятнаццаці членаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Артыкул 108. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР:

1) назначае выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў;

2) склікае сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

3) каардынуе дзейнасць пастаянных камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

4) ажыццяўляе кантроль за захаваннем Канстытуцыі Беларускай ССР;

5) назначае выбары ў раённыя (гарадскія) народныя суды;

6) дае тлумачэнне законаў Беларускай ССР;

7) ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

8) вызначае парадак вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Беларускай ССР; устанаўлівае і зменьвае граніцы і раённы падзел абласцей; утварае раёны, гарады, раёны ў гарадах, пасёлкі гарадскога тыпу; устанаўлівае падпарадкаванасць гарадоў; робіць перайменаванне раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах, пасёлкаў гарадскога тыпу і іншых населеных пунктаў;

9) адмяняе пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР, рашэнні абласных і Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў у выпадку неадпаведнасці іх закону;

10) устанаўлівае і прысвойвае ганаровыя званні Беларускай ССР; узнагароджвае Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

11) прымае ў грамадзянства Беларускай ССР; вырашае пытанні аб прадастаўленні прытулку;

12) выдае акты аб амністыі і ажыццяўляе памілаванне грамадзян, асуджаных судамі Беларускай ССР;

13) ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дагаворы Беларускай ССР;

14) назначае і адклікае дыпламатычных прадстаўн-коў Беларускай ССР у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;

15) прымае даверчыя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў;

16) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя Канстытуцыяй і законамі Беларускай ССР.

Артыкул 109. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета з наступным прадстаўленнем на яго зацвярджэнне на чарговай сесіі:

1) уносіць у выпадку неабходнасці змяненні ў дзеючыя заканадаўчыя акты Беларускай ССР;

2) утварае новыя вобласці;

3) па прапанове Савета Міністраў Беларускай ССР утварае і ліквідуе міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР;

4) па прадстаўленню Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР вызваляе ад пасады і назначае асобных асоб, якія ўваходзяць у састаў Савета Міністраў Беларускай ССР.

Артыкул 110. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР выдае ўказы і прымае пастановы.

Артыкул 111. Пасля сканчэння паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР захоўвае свае паўнамоцтвы аж да ўтварэння новавыбраным Вярхоўным Саветам Беларускай ССР новага Прэзідыума.

Новавыбраны Вярхоўны Савет Беларускай ССР склікаецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ранейшага саставу не пазней чым праз два месяцы пасля выбараў.

Артыкул 112. Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбірае з ліку дэпутатаў пастаянныя камісіі для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да ведання Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, а таксама для садзейнічання правядзенню ў жыццё законаў Беларускай ССР і іншых рашэнняў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і яго Прэзідыума, кантролю за дзейнасцю дзяржаўных органаў і арганізацый.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР стварае, калі палічыць неабходным, следчыя, рэвізійныя і іншыя камісіі па любому пытанню.

Усе дзяржаўныя і грамадскія органы, арганізацыі і службовыя асобы абавязаны выконваць патрабаванні камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, прадстаўляць ім неабходныя матэрыялы і дакументы.

Рэкамендацыі камісій падлягаюць абавязковаму разгляду дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, установамі і арганізацыямі. Аб выніках разгляду або аб прынятых мерах павінна быць паведамлена камісіям ва ўстаноўлены тэрмін.

Артыкул 113. Вярхоўны Савет Беларускай ССР ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўсіх падсправаздачных яму дзяржаўных органаў.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР утварае Камітэт народнага кантролю Беларускай ССР, які ўзначальвае сістэму органаў народнага кантролю Беларускай ССР.

Артыкул 114. Парадак дзейнасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і яго органаў вызначаецца Рэгламентам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і іншымі законамі Беларускай ССР, якія выдаюцца на аснове Канстытуцыі Беларускай ССР.

ГЛАВА 13. САВЕТ МІНІСТРАЎ БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

Артыкул 115. Савет Міністраў Беларускай ССР — Урад Беларускай ССР — з`яўляецца вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады Беларускай ССР.

Артыкул 116. Савет Міністраў Беларускай ССР утвараецца Вярхоўным Саветам Беларускай ССР у саставе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, першага намесніка і намеснікаў Старшыні, міністраў Беларускай ССР, старшынь дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР.

Па прадстаўленню Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР Вярхоўны Савет Беларускай ССР можа ўключыць у састаў Урада Беларускай ССР кіраўнікоў іншых органаў і арганізацый Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР складае свае паўнамоцтвы перад новавыбраным Вярхоўным Саветам Беларускай ССР на яго першай сесіі.

Артыкул 117. Савет Міністраў Беларускай ССР адказны перад Вярхоўным Саветам Беларускай ССР і яму падсправаздачны, а ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — перад Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, якому падсправаздачны.

Савет Міністраў Беларускай ССР рэгулярна робіць справаздачы аб сваёй рабоце Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

Артыкул 118. Савет Міністраў Беларускай ССР правамоцны вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання, аднесеныя да ведання Беларускай ССР, паколькі яны не ўваходзяць, згодна з Канстытуцыяй, у кампетэнцыю Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У межах сваіх паўнамоцтваў Савет Міністраў Беларускай ССР:

1) забяспечвае кіраўніцтва народнай гаспадаркай і сацыяльна-культурным будаўніцтвам; распрацоўвае і ажыццяўляе меры па забеспячэнню росту дабрабыту і культуры народа, па развіццю навукі і тэхнікі, рацыянальнаму выкарыстанню і ахове прыродных рэсурсаў; садзейнічае ажыццяўленню мер па ўмацаванню грашовай і крэдытнай сістэмы, па арганізацыі дзяржаўнага страхавання і адзінай сістэмы ўліку і статыстыкі; удзельнічае ў правядзенні адзінай палітыкі цэн, аплаты працы, сацыяльнага забеспячэння; арганізоўвае кіраванне прамысловымі, будаўнічымі, сельскагаспадарчымі прадпрыемства-мі і аб`яднаннямі, прадпрыемствамі транспарту і сувязі, а таксама іншымі арганізацыямі і ўстановамі рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання;

2) распрацоўвае і ўносіць у Вярхоўны Савет Беларускай ССР бягучыя і перспектыўныя дзяржаўныя планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР; прымае меры па ажыццяўленню дзяржаўных планаў і бюджэту, па забеспячэнню комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, абласцей і горада Мінска; каардынуе і кантралюе дзейнасць прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый саюзнага падпарадкавання па пытаннях, якія адносяцца да ведання Беларускай ССР; прадстаўляе Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР справаздачы аб выкананні планаў і выкананні бюджэту;

3) ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю выканаўчых камітэтаў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

4) ажыццяўляе меры па абароне інтарэсаў дзяржавы, ахове сацыялістычнай уласнасці і грамадскага парадку, па забеспячэнню і ахове правоў і свабод грамадзян;

5) прымае меры ў межах, вызначаных Канстытуцыяй СССР, па забеспячэнню дзяржаўнай бяспекі і абароназдольнасці краіны;

6) ажыццяўляе кіраўніцтва ў галіне адносін Беларускай ССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арга-нізацыямі ў парадку, устаноўленым Саюзам ССР;

7) утварае ў выпадку неабходнасці камітэты, галоўныя ўпраўленні і іншыя ведамствы пры Савеце Міністраў Беларускай ССР па справах гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва.

Артыкул 119. Для вырашэння пытанняў, звязаных з забеспячэннем кіраўніцтва народнай гаспадаркай, і іншых пытанняў дзяржаўнага кіравання ў якасці пастаяннага органа Савета Міністраў Беларускай ССР дзейнічае Прэзідыум Савета Міністраў Беларускай ССР у саставе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, першага намесніка і намеснікаў Старшыні, а таксама іншых членаў Урада ў адпаведнасці з Законам аб Савеце Міністраў Беларускай ССР.

Артыкул 120. Савет Міністраў Беларускай ССР выдае пастановы і распараджэнні на аснове і з мэтай выканання заканадаўчых актаў СССР і Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР, арганізоўвае і правярае іх выкананне. Пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР з`яўляюцца абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларускай ССР.

Артыкул 121. Савет Міністраў Беларускай ССР у межах сваёй кампетэнцыі мае права адмяняць рашэнні і распараджэнні выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Савет Міністраў Беларускай ССР мае права адмяняць акты міністэрстваў Беларускай ССР, дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР, іншых падведамных яму органаў.

Артыкул 122. Савет Міністраў Беларускай ССР аб`ядноўвае і накіроўвае работу саюзна-рэспубліканскіх і рэспубліканскіх міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР, іншых падведамных яму органаў.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР кіруюць даручанымі ім галінамі кіравання або ажыццяўляюць міжгаліновае кіраванне, падпарадкоўваючыся як Савету Міністраў Беларускай ССР, так і адпаведнаму саюзна-рэспубліканскаму міністэрству або дзяржаўнаму камітэту СССР.

Рэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР кіруюць даручанымі ім галінамі кіравання або ажыццяўляюць міжгаліновае кіраванне, падпарадкоўваючыся Савету Міністраў Беларускай ССР. Міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР нясуць адказнасць за стан і развіццё даручаных ім сфер кіравання; у межах сваёй кампетэнцыі выдаюць акты на аснове і з мэтай выканання заканадаўчых актаў СССР і Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР і Савета Міністраў Беларускай ССР, актаў адпаведных міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў СССР; арганізоўваюць і правяраюць іх выкананне.

Артыкул 123. Кампетэнцыя Савета Міністраў Беларускай ССР і яго Прэзідыума, парадак іх дзейнасці, адносіны Савета Міністраў з іншымі дзяржаўнымі органамі, а таксама пералік саюзна-рэспубліканскіх і рэспубліканскіх міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР вызначаюцца на аснове Канстытуцыі Законам аб Савеце Міністраў Беларускай ССР.

VI. МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

ГЛАВА 14. МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ

[правіць]

Артыкул 124. Органамі дзяржаўнай улады ў абласцях, раёнах, гарадах, раёнах у гарадах, пасёлках, сельскіх населеных пунктах з`яўляюцца адпаведныя Саветы народных дэпутатаў.

Артыкул 125. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў вырашаюць усе пытанні мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Савета, праводзяць у жыццё рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў, кіруюць дзейнасцю ніжэйстаячых Саветаў народных дэпутатаў, удзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага і агульнасаюзнага значэння, уносяць па іх свае прапановы.

Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў кіруюць на сваёй тэрыторыі дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным будаўніцтвам; зацвярджаюць планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мясцовы бюджэт і справаздачы аб іх выкананні; ажыццяўляюць кіраўніцтва падпарадкаванымі ім дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі; забяспечваюць захаванне законаў, ахову дзяржаўнага і грамадскага парадку, правоў грамадзян; садзейнічаюць умацаванню абароназдольнасці краіны.

Артыкул 126. У межах сваіх паўнамоцтваў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў забяспечваюць комплекснае эканамічнае і сацыяльнае развіццё на іх тэрыторыі; ажыццяўляюць кантроль за захаваннем заканадаўства размешчанымі на гэтай тзрыторыі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі вышэйстаячага падпарадкавання; каардынуюць і кантралююць іх дзейнасць у галіне землекарыстання, аховы прыроды, будаўніцтва, выкарыстання працоўных рэсурсаў, вытворчасці тавараў народнага спажывання, сацыяльна-культурнага, бытавога і іншага абслугоўвання насельніцтва.

Артыкул 127. Сесіі абласных, раённых, гарадскіх, раённых у гарадах, пасялковых, сельскіх Саветаў народных дэпутатаў склікаюцца іх выканаўчымі камітэтамі не радзей чатырох разоў у год. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў правамоцны разглядаць і вырашаць на сесіях любыя пытанні, якія аднесены да іх ведання заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР. Пералік пытанняў, якія вырашаюцца выключна на сесіях, устанаўліваецца законамі аб мясцовых Саветах народных дэпутатаў.

Артыкул 128. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў прымаюць рашэнні ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР. Рашэнні мясцовых Саветаў з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі размешчанымі на тэрыторыі Савета прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, а таксама службовымі асобамі і грамадзянамі.

Артыкул 129. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў выбіраюць з ліку дэпутатаў пастаянныя камісіі для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да ведання мясцовых Саветаў, а таксама для садзейнічання правядзенню ў жыццё рашэнняў Саветаў, выканаўчых камітэтаў, вышэйстаячых дзяржаўных органаў, кантролю за дзейнасцю дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

Рэкамендацыі пастаянных камісій мясцовых Саветаў падлягаюць абавязковаму разгляду адпаведнымі дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі. Аб выніках разгляду або аб прынятых мерах павінна быць паведамлена камісіям ва ўстаноўлены тэрмін.

Артыкул 130. Вышэйстаячыя мясцовыя Саветы народных дэпутатаў маюць права адмяняць акты ніжэйстаячых Саветаў народных дэпутатаў у выпадку неадпаведнасці гэтых актаў заканадаўству.

Артыкул 131. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў ажыццяўляюць сваю дзейнасць у цеснай сувязі з грамадскімі арганізацыямі і працоўнымі калектывамі, выносяць найбольш важныя пытанні на абмеркаванне грамадзян, уцягваюць іх у работу пастаянных камісій, выканаўчых камітэтаў і іншых падсправаздачных Саветам органаў, накіроўваюць работу мясцовых добраахвотных таварыстваў і развіваюць грамадскую самадзейнасць насельніцтва.

ГЛАВА 15. ВЫКАНАЎЧЫЯ КАМІТЭТЫ МЯСЦОВЫХ САВЕТАЎ НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ

[правіць]

Артыкул 132. Выканаўчымі і распарадчымі органамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў з’яўляюцца выканаўчыя камітэты, якія выбіраюцца імі з ліку дэпутатаў у саставе старшыні, намеснікаў старшыні, сакратара і членаў.

Выканаўчыя камітэты не радзей аднаго разу ў год робяць справаздачы Саветам, якія іх выбралі, а таксама на сходах працоўных калектываў і па месцы пражывання грамадзян.

Артыкул 133. Выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў непасрэдна падсправаздачны як Савету, які іх выбраў, так і вышэйстаячаму выканаўчаму і распарадчаму органу.

Артыкул 134. Выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў кіруюць дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным будаўніцтвам на тэрыторыі адпаведных Саветаў на аснове рашэнняў Саветаў, якія іх выбралі, і вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады і кіравання.

Выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў склікаюць сесіі Саветаў, каардынуюць работу пастаянных камісій Саветаў; аказваюць дэпутатам садзейнічанне ў ажыццяўленні іх паўнамоцтваў; арганізоўваюць выкананне рашэнняў Саветаў і вышэйстаячых дзяржаўных органаў, а таксама наказаў выбаршчыкаў; кіруюць падпарадкаванымі ім органамі кіравання.

Артыкул 135. Выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў прымаюць рашэнні і выдаюць распараджэнні ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР.

Артыкул 136. Выканаўчыя камітэты вышэйстаячых мясцовых Саветаў народных дэпутатаў маюць права адмяняць рашэнні і распараджэнні выканаўчых камітэтаў ніжэйстаячых Саветаў народных дэпутатаў.

Артыкул 137. Пасля сканчэння паўнамоцтваў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў іх выканаўчыя камітэты захоўваюць свае паўнамоцтвы аж да выбрання Саветамі народных дэпутатаў новага склікання выканаўчых камітэтаў.

Артыкул 138. Аддзелы і ўпраўленні выканаўчых камітэтаў утвараюцца абласнымі, раённымі, гарадскімі, раённымі ў гарадах Саветамі народных дэпутатаў і падпарадкоўваюцца ў сваёй дзейнасці як Саветам і іх выканаўчым камітэтам, так і адпаведным вышэйстаячым органам дзяржаўнага кіравання.

Пералік аддзелаў і ўпраўленняў выканаўчых камітэтаў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў і парадак іх утварэння ўстанаўліваюцца заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР.

VII. ДЗЯРЖАЎНЫ ПЛАН ЭКАНАМІЧНАГА І САЦЫЯЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ССР. ДЗЯРЖАЎНЫ БЮДЖЭТ БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

ГЛАВА 16. ДЗЯРЖАЎНЫ ПЛАН ЭКАНАМІЧНАГА І САЦЫЯЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

Артыкул 139. Дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР з`яўляецца састаўной часткай дзяржаўнага плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР. Бягучыя і перспектыўныя дзяржаўныя планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР маюць мэтай забеспячэнне комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця на тэрыторыі рэспублікі ў адпаведнасці з асноўнымі задачамі і напрамкамі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР.

Артыкул 140. Дзяржаўныя планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР вызначаюць задачы ў галіне эканомікі і сацыяльна-культурнага будаўніцтва, змяшчаюць мэтавыя комплексныя праграмы, планы развіцця галін народнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларускай ССР, уключаюць у сябе планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця абласцей і горада Мінска.

Артыкул 141. Дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР распрацоўваецца Саветам Міністраў Беларускай ССР, зыходзячы з дзяржаўнага плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на аснове праектаў планаў міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР, мясцовых Саветаў народных дэпутатаў.

У дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР уключаюцца асноўныя паказчыкі планаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый саюзнага падпарадкавання, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларускай ССР.

Распрацоўка планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця ажыццяўляецца з улікам прапаноў калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама грамадскіх арганізацый.

Артыкул 142. Савет Міністраў Беларускай ССР уносіць дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР на разгляд Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР па дакладу Савета Міністраў Беларускай ССР і заключэнню планава-бюджэтнай і іншых пастаянных камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР абмяркоўвае і зацвярджае дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР.

Артыкул 143. Савет Міністраў Беларускай ССР арганізоўвае выкананне дзяржаўнага плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР і прымае меры па ўмацаванню планавай дысцыпліны.

Артыкул 144. Справаздачы аб выкананні дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР разглядаюцца і зацвярджаюцца Вярхоўным Саветам Беларускай ССР. Агульныя паказчыкі выканання планаў публікуюцца для ўсеагульнага ведама.

ГЛАВА 17. ДЗЯРЖАЎНЫ БЮДЖЭТ БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

Артыкул 145. Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР з’яўляецца састаўной часткай адзінага дзяржаўнага бюджэту СССР.

Артыкул 146. Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР аб’ядноўвае рэспубліканскі бюджэт Беларускай ССР і мясцовыя бюджэты.

Артыкул 147. Размежаванне даходаў і расходаў дзяржаўнага бюджэту Беларускай ССР паміж рэспубліканскім бюджэтам Беларускай ССР і мясцовымі бюджэтамі вызначаецца Законам аб бюджэтных правах Беларускай ССР і мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Беларускай ССР.

Артыкул 148. Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР распрацоўваецца Саветам Міністраў Беларускай ССР на аснове дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР і Беларускай ССР, дзяржаўнага бюджэту СССР і зацвярджаецца Вярхоўным Саветам Беларускай ССР па дакладу Савета Міністраў Беларускай ССР і заключэнню планава-бюджэтнай і іншых пастаянных камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Артыкул 149. Справаздача аб выкананні дзяржаўнага бюджэту Беларускай ССР зацвярджаецца Вярхоўным Саветам Беларускай ССР. Агульныя паказчыкі выканання бюджэту публікуюцца для ўсеагульнага ведама.

VIII. ПРАВАСУДДЗЕ, АРБІТРАЖ І ПРАКУРОРСКІ НАГЛЯД

[правіць]

ГЛАВА 18. СУД І АРБІТРАЖ

[правіць]

Артыкул 150. Правасуддзе ў Беларускай ССР ажыццяўляецца толькі судом.

Судамі Беларускай ССР з`яўляюцца Вярхоўны Суд Беларускай ССР, абласныя суды і раённыя (гарадскія) народныя суды.

Арганізацыя і парадак дзейнасці судоў Беларускай ССР вызначаюцца законамі Саюза ССР і Беларускай ССР.

Артыкул 151. Усе суды Беларускай ССР утвараюцца на асновах выбарнасці суддзяў і народных засядацеляў.

Народныя суддзі раённых (гарадскіх) народных судоў выбіраюцца грамадзянамі раёна (горада) на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні тэрмінам на пяць гадоў. Народныя засядацелі раённых (гарадскіх) народных судоў выбіраюцца на сходах грамадзян па месцы іх работы або пражывання адкрытым галасаваннем тэрмінам на два з палавінай гады.

Вышэйстаячыя суды выбіраюцца адпаведнымі Саве-тамі народных дэпутатаў тэрмінам на пяць гадоў.

Суддзі і народныя засядацелі з`яўляюцца адказнымі перад выбаршчыкамі або органамі, якія іх выбралі, робяць справаздачы ім і могуць быць імі адкліканы ва ўстаноўленым законам парадку.

Артыкул 152. Вярхоўны Суд Беларускай ССР з`яўляецца вышэйшым судовым органам Беларускай ССР і ажыццяўляе нагляд за судовай дзейнасцю судоў Беларускай ССР.

Вярхоўны Суд Беларускай ССР выбіраецца Вярхоўным Саветам Беларускай ССР у саставе Старшыні, яго намеснікаў, членаў і народных засядацеляў.

Артыкул 153. Разгляд грамадзянскіх і крымінальных спраў ва ўсіх судах ажыццяўляецца калегіяльна; у судзе першай інстанцыі — з удзелам народных засядацеляў. Народныя засядацелі пры ажыццяўленні правасуддзя карыстаюцца ўсімі правамі суддзі.

Артыкул 154. Суддзі і народныя засядацелі з’яўляюцца незалежнымі і падпарадкоўваюцца толькі закону.

Артыкул 155. Правасуддзе ў Беларускай ССР ажыццяўляецца на асновах роўнасці грамадзян перад законам і судом.

Артыкул 156. Разбор спраў ва ўсіх судах з`яўляецца адкрытым. Слуханне спраў у закрытым пасяджэнні суда дапускаецца толькі ў выпадках, устаноўленых законам, з захаваннем пры гэтым усіх правіл судаводства.

Артыкул 157. Абвінавачванаму забяспечваецца права на абарону.

Артыкул 158. Судаводства ў Беларускай ССР вядзецца на беларускай або рускай мовах або на мове большасці. насельніцтва дадзенай мясцовасці. Асобам, што ўдзельнічаюць у справе і не валодаюць мовай, на якой вядзецца судаводства, забяспечваецца права поўнага азнаямлення з матэрыяламі справы, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка і права выступаць у судзе на роднай мове.

Артыкул 159. Ніхто не можа быць прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, а таксама падвергнуты крымінальнаму пакаранню іначай як па прыгавору суда і ў адпаведнасці з законам.

Артыкул 160. Для аказання юрыдычнай дапамогі грамадзянам і арганізацыям дзейнічаюць калегіі адвакатаў. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, юрыдычная дапамога грамадзянам аказваецца бясплатна.

Арганізацыя і парадак дзейнасці адвакатуры вызначаюцца заканадаўствам Саюза ССР і Беларускай ССР.

Артыкул 161. У судаводстве па грамадзянскіх і крымінальных справах дапускаецца ўдзел прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў.

Артыкул 162. Вырашэнне гаспадарчых спрэчак паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі ажыццяўляецца органамі дзяржаўнага арбітражу ў межах іх кампетэнцыі.

ГЛАВА 19. ПРАКУРАТУРА

[правіць]

Артыкул 163. Вышэйшы нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў усімі міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, выканаўчымі і распарадчымі органамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў, калгасамі, кааператыўнымі і іншымі грамадскімі арганізацыямі, службовымі асобамі, а таксама грамадзянамі на тэрыторыі Беларускай ССР ажыццяўляецца Генеральным пракурорам СССР і падначаленымі яму Пракурорам Беларускай ССР і ніжэйстаячымі пракурорамі.

Артыкул 164. Пракурор Беларускай ССР і пракуроры абласцей назначаюцца Генеральным пракурорам СССР.

Раённыя і гарадскія пракуроры назначаюцца Пракурорам Беларускай ССР і зацвярджаюцца Генеральным пракурорам СССР.

Артыкул 165. Тэрмін паўнамоцтваў Пракурора Беларускай ССР і ўсіх ніжэйстаячых пракурораў — пяць гадоў.

Артыкул 166. Органы пракуратуры ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы незалежна ад якіх бы там ні было мясцовых органаў, падпарадкоўваючыся толькі Генеральнаму пракурору СССР.

IX. ГЕРБ, ФЛАГ, ГІМН І СТАЛІЦА БЕЛАРУСКАЙ ССР

[правіць]

Артыкул 167. Дзяржаўны герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з ізабражэння ў праменнях узыходзячага сонца сярпа і молата, абкружаных вянком, які складаецца злева з жытніх каласоў, пераплеценых канюшынай, і справа — з жытніх каласоў, пераплеценых ільном; унізе паміж абедзвюма палавінамі вянка знаходзіцца частка зямнога шара. Абедзве палавіны вянка абвіты чырвонай стужкай, на якой змешчаны надпісы на беларускай і рускай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», і ніжэй — «БССР». У верхняй частцы герба — пяціканцовая зорка.

Артыкул 168. Дзяржаўны флаг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ёсць палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру шырынёй у дзве трэцІ і ніжняй зялёнага колеру ў адну трэць шырыні флага, з ізабражэннем у верхнім левым рагу чырвонай паласы залатых сярпа і молата і над імі чырвонай пяціканцовай зоркі, абведзенай залатой каймой. Ля дрэўка вертыкальна размешчан беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным полі, якое складае 1/9 даўжыні флага. Адносіны шырыні флага да яго даўжыні — 1:2.

Артыкул 169. Дзяржаўны гімн Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі зацвярджаецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Артыкул 170. Сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з’яўляецца горад Мінск.

X. ДЗЕЯННЕ КАНСТЫТУЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ ССР І ПАРАДАК ЯЕ ЗМЯНЕННЯ

[правіць]

Артыкул 171. Усе законы і іншыя акты дзяржаўных органаў Беларускай ССР выдаюцца на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларускай ССР.

Артыкул 172. Змяненне Канстытуцыі Беларускай ССР праводзіцца рашэннем Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, прынятым большасцю не менш чым дзве трэці ад агульнай колькасці дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Канстытуцыя (Асноўны Закон) Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі: прынята на нечарговай дзевятай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання 14 красавіка 1978 года. — Мінск: Беларусь, 1978. — 61 с.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.