Калісь і цяпер
Выгляд
Калісь і цяпер Аўтар: Алесь Мілюць 1937 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 325 |
Калісь людзей вучыў Хрыстос,
як трэба бліжняга кахаць
і крыўду ўсяку дараваць.
Калісь людзей вучыў Хрыстос…
Цяпер жа — вучаць забіваць,
ляжыць гарматаў, бомбаў стос, —
хаця калісь вучыў Хрыстос,
што трэба ўсіх і ўсё кахаць!..