Каля Усебеларускага з’езду
Каля Усебеларускага з'езду Публіцыстыка Аўтар: Змітрок Бядуля 1917 Крыніца: Вольная Беларусь, 1917. - №34 - с.1 |
Мінскі горадзкі тэатр ужо быў перапоуняны а 7½ гадзіны у вечары. Селянскія сьвіткі і шэрыя салдацкія шынэлі мігацелі усюды. Усе у сьвяточным настрою чакалі гэтай вялікай містэрыі — адкрыцця зьезду.
А 8-й гадзіні оркестр ваеннай музыкі граў марсельезу. Потым выступіў беларускі хор у нацыянальных вопратках. Над іх галовамі прасоваліся беларускія нацыянальныя сьцягі.
Сьпевалі беларускія гімны: «Ад веку мы спалі», «А хто там ідзе» і «Чырвоны знак». Усе слухалі гімны стоючы, без шапак.
Посьля гімнаў успаміналі уставаннем усіх барцоу-беларусау, паўшых за волю. Потым пайшлі віншаванні ад розных беларускіх і другіх арганізацыяў і уселякіх нацыянальнасьцяў.
Тыя прамовы, што гаварыліся па-беларуску, спатыкаліся селянамі і салдатамі бурнымі апледысмэнтамі і авацыямі.
Выдатны, іскрывы былі нікаторыя прамовы, слухаючы іх шмат хто плакаў.
Ад самага сэрца шчыра вітаў прадстаўнік ад ўкраінцаў. Кончыў ен сваю прамову такімі гарачымі словамі:
«Вашае горо — нашае горо!
Вашае сьвято — нашае сьвято!»
Быў прадстаўнік ад кубаньскаго казацтва, каторы ўпэўніў, што кубанскія казакі заўсёды рады дапамагчы беларусам. Тое казу і прадстаўнік ад мусульман.
Арганізацыя залезнадарожнікау-беларусаў прыслала свайго прадстаўніка, каторы прынёс ад іх імяні абецанне, што уся тутэйшая зал. дарога дапаможа Вялікай і Вайсковай Беларускім Радам.
Прадстаўнік ад жыдоускаго пролетарыяту вітаў зьезд і увесь беларускі народ, кажучы, паміж іншым, што тут, на Беларусі, ніколі жыдоускіх пагромаў ні было, што беларускі народ жыу па-суседзкі с жыдамі і заўсёды адносіўся да жыдоу прыхільней, як усе другія народы Расіі.
Выступіў с прамовай прадстаўнік ад бальшавікоў, нейкі латыш, каторы у канцы сваёй прамовы прапонавау зняць і знішчыць беларускі нацыянальны штандар, дзеля таго што гэта есьць рэч ніпатрэбная.
Паднялося абурэнне. Выступіў селянін і казаў: «Нам ні патрэбны гэткія латышскія вучыцялі». А стары гэнэрал беларус пацалаваў беларускі нацыянальны штандар.
Вітанні гаварыліся да 1-ай гадзіні ночы і на заўтра да абеду.
З. Б.