Казельчык (Крылоў/Гурыновіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Казельчык
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1817
Арыгінальная назва: Стрекоза и Муравей
Пераклад: Адам Гурыновіч
Крыніца: Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя - с. 316

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Казельчык


Раз Казельчык у мураўцы
Усё лета прапяяў.
Глянь, паглянь, аж неўзабаўцы
І марозік ціснуць стаў.
Пабялела усё поле,
Няма днёў тых светлых болей,
Дзе пад кожным (лістком)
Быў гатоў і стол і дом.
Папусціўшы з гора вушы,
Наш Казельчык шпарка рушыў,
Каб дзе хаты падыскаць
Ды зіму празімаваць.
Туды-сюды — недзе дзецца,
Няма хаты, каб пагрэцца,
Зусім ногі падтаптаў,
Мураўя як напаткаў.
— Пусці, — кажа, — мілы браце,
Абагрэцца ў тваёй хаце
І зіму празімаваць
Покуль лугі зацвіцяць.
— Дзіўныя твае словы,
Не чуў яшчэ гэткай мовы,
Ды скажы ж ты, браце мілы,
Нашто траціў летам сілы,
Што рабіў ты усё лета,
Аж прыспела бяда гэта?
— О! ў мураўцы час у час
Звонка пяяў кожан з нас.
— Ну што ж, братку: гэта дзела!
А цяпер скажу я смела:
Лета правёў пяючы,
Цяпер ідзі паскачы.


1808