Казання ў татарскай мове
Выгляд
Казаньня у татарскай мове.
У Сімферопалі у адным с тутэйшых мечэтоў (магомэтанскіх сьвятынь) у сьвята, першы раз было казаньне не па арабску, а у мейсцовай татарскай мове. Парахвіяне татары былі дужа з гэтаго рады. Даўней, так званые, Літоўскіе татары, каторые пасяліліся каля Вільні і па ўсей Беларусі за часоў ешчэ Вітоўта-князя (1392+1430) гаварылі казаньня па беларуску. Цікава ешчэ тое, што кнігі казаньнёў пісаліся арабскімі літэрамі, а славамі беларускімі. Да найбольш вядомых такіх кніг належыць, кніга казаньнёў на ўвесь год пад арабскім названьнем «Кіцёп».
Наша Ніва № 24 - 1913