Каб я мог напісаць тое, што ў думцы…
Выгляд
Каб я мог напісаць тое, што ў думцы… Верш Аўтар: Францішак Багушэвіч Крыніца: http://knihi.com/Francisak_Bahusevic/ |
* * *
Каб я мог напісаць тое, што ў думцы, —
Запісаў бы ўсё на гэтай альбумцы;
Але ж мыслі, як мак, абселі галоўку,
Не дадуць аніяк выйсці ані слоўку.
Толькі… слоўца адно для паненкі тут ёсць,
Што «хароша ж яна», вот і ўсё, дык і досць!..
Р. 1897, д. 20 ліпеня