Каб жыццё ўзбудаваць
Выгляд
Каб жыццё ўзбудаваць Верш Аўтар: Міхась Чарот Крыніца: http://mihascharot.ru/prazdel/15-kab-zhitstse-uzbudavats.html |
Каб жыццё ўзбудаваць
На руінах, крыжах,
Жыццё роўнасці, шчасця і волі,
І каб дзікі тыран,
Бедных, змучаных страх,
Ў новы свет не вярнууся ніколі
Гром грыміць і грыміць…
Б’е пярун агнявы,
Паліць, нішчыць ўсё з края да края.
Хутка ён пражане
Час пажараў, крыві…
Й сонца волі над ўсімі запале.
(1920)